Доўгае (возера, Браслаўскі раён)

возера, Браслаўскі раён

До́ўгае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дрысвята (прыток Дзісны).

Доўгае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 130,3 м
Даўжыня 3,53 км
Шырыня 1,25 км
Плошча 1,87 км²
Аб’ём 0,01093 км³
Даўжыня берагавой лініі 13,3 км
Найбольшая глыбіня 31 м
Сярэдняя глыбіня 5,8 м
Гідралогія
Салёнасць 0,26 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 833 км²
Упадаюць ручаі, рака Дрысвята
Выцякаюць рака Дрысвята
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Доўгае (Беларусь)
Доўгае
Доўгае
Доўгае (Віцебская вобласць)
Доўгае
Доўгае
Map

Плошча паверхні возера 1,87 км² (да будаўніцтва ў 1961 годзе плаціны ГЭС «Шлях да камунізму» на Дрысвяце плошча возера складала 1,13 км, узровень вады быў ніжэй на 5 метраў[1]). Даўжыня 3,53, найбольшая шырыня 1,25 км. Найбольшая глыбіня дасягае 31 м, сярэдняя — 5,8 м.
Катлавіна Доўгага складанага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны пераважна пясчаныя, маюць вышыню 5—10 метраў, стромкія, на паўднёвым захадзе спадзістыя.
Берагавая лінія возера моцна звілістая, утварае шэраг заліваў, паўастравоў і мысоў. Берагі пераважна абразійныя і абрывістыя, пясчаныя, у паўночным заліве сплавінныя. Месцамі берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Даўжыня берагавой лініі складае 13,3 км.
Дно возера складанай формы з плоскімі часткамі, глыбокімі ўпадзінамі і мелямі. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 37% плошчы. Да глыбінь у 3—5 метраў дно пясчанае, на глыбіні 5—8 метраў выслана апясчаненым глеем, глыбей — крэменязёмісты сапрапель і гліністы глей. На возеры 6 астравоў агульнай плошчай каля 6,3 га.
Возера Доўгае эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Дрысвята (злучае Доўгае з возерам Высокае), упадаюць 10 ручаёў. Зарастае слаба, за выключэннем заліваў, у якіх найбольш распаўсюджаны гарлачык. Надводная расліннасць распаўсюджана паласой 5—15 м да глыбіні 1,5, падводная — да 3 метраў.

У Доўгім водзяцца лешч, шчупак, гусцяра, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб. Сустракаецца вугор.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 48. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)