Доўжа (возера, Пастаўскі раён)

возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці

До́ўжа — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці.

Доўжа
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144,1[1] м
Даўжыня 4,89 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 1,04 км²
Аб’ём 5,73 км³
Даўжыня берагавой лініі 12,24 км
Найбольшая глыбіня 13,7 м
Сярэдняя глыбіня 5,16 м
Гідралогія
Салёнасць 0,25 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 10,3 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Доўжа (Беларусь)
Доўжа
Доўжа
Доўжа (Віцебская вобласць)
Доўжа
Доўжа
Map

Размешчана за 7 км у напрамку на поўдзень ад горада Паставы, каля вёсак Доўжа, Параскі і Шабаны, Дзеравянкі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр на поўначы Свянцянскага ўзвышша. Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка.

Плошча возера складае 1,04 км². Даўжыня 4,89 км, найбольшая шырыня 0,42 км[2]. Возера адносіцца да ліку неглыбокіх вадаёмаў. Найбольшая глыбіня возера складае — 13,7 м, сярэдняя — 5,16 (5,2[2]) м. Даўжыня берагавой лініі — 12,24 км. Аб’ём вады ў возеры дасягае 5,73 (5,37[2]) млн м³, плошча вадазбору — 10,3 км². Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 16 % плошчы возера.
Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 4,89 км пры сярэдняй шырыні ў 0,21 км (найбольшая складае 0,42 км). Схілы катлавіны маюць вышыню 2—6 метраў, на паўднёвым усходзе — да 20 метраў, разараныя. Берагі возера нізкія, выкладзеныя пясчаным матэрыялам, пакрытыя хмызняком, месцамі абразійныя.

Мелкаводдзе пясчанае, мае шырыню 5—10 метраў. У невялікіх залівах шырыня мелкаводдзя складае 20—30 метраў. Глыбакаводная зона возера высланая гліністым глеем. Абалона амаль не выражаная і толькі ў асобных месцах дасягае шырыні ў 1—1,5 метры.

Возера эўтрофнае. Зарастае 13 % плошчы паверхні возера. Уздоўж берагоў размяшчаецца паласа расліннасці шырынёй 3—20 метраў. Расліннасць пашыраная да глыбіні 2,3 метры. На паўночным захадзе Доўжа злучана пратокай з возерам Глодава.

Возера адносіцца да ляшчова-шчупакавага тыпу. У возеры распаўсюджаныя шчупак, лешч, плотка, акунь, джгір. У залівах зрэдку сустракаюцца карась і лінь.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
  2. а б в Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.) (руск.) (Праверана 7 ліпеня 2023)

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Міронаў В. Р. Доўжа // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 21. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 25. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. Поставы: План. Воропаево. Лынтупы. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)

Спасылкі правіць