Драбета (лац.: Drobeta) — раней дакійскае, затым рымскае паселішча на месцы сучаснага горада Драбета-Турну-Северын на паўднёвым захадзе Румыніі. Была занята і каланізавана рымлянамі пасля таго, як на карысць апошніх скончылася Першая дака-рымская вайна (101102) гг., як важны цэнтр познеантычнага рачнога і сухапутнага гандлю на паўночным беразе ракі Дунай. У гэтым месцы рымляне таксама ўзвялі Траянаў мост, які быў разбураны варварамі ў IV стагоддзі пасля эвакуацыі Аўрэліяна.

Гісторыя правіць

У рымскую эпоху насельніцтва Драбеты хутка расло. У перыяд паміж 117138 гг. Драбета атрымала статус муніцыпія, у часы Септыма Севера 193211 гг. перайшла ў ранг рымскіх калоній. Захаваліся рэшткі моста і рымскага каструма.

У VI стагоддзі візантыйскі імператар Юстыніян часова аднавіў мост і частку горада, які знаходзіўся ў сферы ўсходне-рымскага ўплыву прыблізна да 600 года (час нашэсця славян на Балканы). Такім чынам, пасля сыходу рымлян з Дакіі ў 271 годзе Драбета, як і суседняя Суцыдава, прыйшла ў запусценне, але, відаць, заўсёды была часткова заселена (у адрозненне ад больш паўночных гарадоў Паралісум, Ульпія Траяна і інш.), паколькі абедзве размяшчаліся на поўдні краіны ў непасрэднай блізкасці ад р. Дунай у межах Усходняй Рымскай імперыі. Тым не менш рымскі тапонім Драбета не захаваўся і быў заменены славянскімі новаўтварэннямі, нягледзячы на перавагу ў акрузе раманскага насельніцтва. Упершыню згадваецца ў сярэдневяковых хроніках у 1233 г. пад славянскай назвай Северын (літар. паўночны бераг Дуная). Рымская назва Драбета было дададзена пры Чаўшэску ў 1970-х каб падкрэсліць раманскую пераемнасць горада.

Гл. таксама правіць

Бібліяграфія правіць

  • Academia Republicii Socialiste România, Dicţionar Enciclopedic. vol II, editura Politică, Bucureşti, 1964

Спасылкі правіць