Драгобыцкая духоўная семінарыя благаслаўлёных свяшчэннамучанікаў Севярына, Віталя і Якіма

Драгобыцкая духоўная семінарыя благаслаўлёных свяшчэннамучанікаў Севярына, Віталя і Якіма (укр.: Дрогобицька духовна семінарія блаженних священномучеників Северина, Віталія та Якима) — вышэйшая багаслоўская навучальная ўстанова Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, якая знаходзіцца ў горадзе Драгобыч Львоўскай вобласці.

Драгобыцкая духоўная семінарыя благаслаўлёных свяшчэннамучанікаў Севярына, Віталя і Якіма
Дрогобицька духовна семінарія блаженних священномучеників Северина, Віталія та Якима
Арыгінальная назва Дрогобицька духовна семінарія блаженних священномучеників Северина, Віталія та Якима
Міжнародная назва Drohobych Theological Seminary
Заснаваны 1996
Рэарганізаваны 2003
Тып рэлігійная навучальная ўстанова
Рэктар мітрафорны протаіерэй Мірон Бендзік, доктар багаслоўя
Юрыдычны адрас вул. Д. Галіцкага 2, 82100 Драгобыч, Украіна
Сайт dds.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1994 г. на базе катэхітычных курсаў быў заснаваны Драгобыцкі епархіяльна-катэхітычны інстытут Найсвяцейшай Тройцы, першым рэктарам якога стаў айцец Мірон (Бендзік). У 1996 г. пры катэхітычным інстытуце была заснавана Драгобыцкая духоўная семінарыя. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 1 верасня, а першы набор склаў 12 чалавек. Рэктарам таксама быў прызначаны айцец Мірон (Бендзік). На першых парах семінарыя працавала як багаслоўскі факультэт пры Драгобыцкім епархіяльным інстытуце.

У 1998 г. праектны інстытут перадаў царкве прыстройкі да храма Найсвяцейшай Тройцы, якія ён да таго часу займаў. У будынку быў зроблены рамонт, і ён быў перададзены ў карыстанне семінарыі. З таго часу старое памяшканне (былы аптэчны склад) назвалі корпусам Святога Андрэя, а новае (пры храме) — корпусам святога Язафата.

У чэрвені 2001 г. уладыка Юліян (Вараноўскі) асвяціў краевугольны камень пад будаўніцтва новага корпуса семінарыі. У 2003 г. дэкрэтам уладыкі Юльяна семінарыя стала самастойнай установай імя драгобыцкіх свяшчэннамучанікаў Севярына, Якіма і Віталя.

У 2006 г. будаўніцтва новага корпуса семінарыі было завершана. На дадзены момант браты жывуць у ім, навучанне праводзіцца ў корпусе Святога Андрэя, а ў корпусе святога Язафата размяшчаецца епархіяльнае ўпраўленне Самбарска-Драгобыцкай епархіі УГКЦ.

У 2011 г. навучальная ўстанова адсвяткавала 15-годдзе сваёй афіцыйнай дзейнасці, а фактычна, калі лічыць з моманту пераводу курсаў з Самбара, прайшло ўжо больш за два дзесяцігоддзі. За гэты перыяд Драгобыцкая духоўная семінарыя благаслаўлёных свяшчэннамучанікаў Севярына, Віталя і Якіма зрабіла свой уклад у гісторыю Драгобыча, Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і Украіны ў цэлым.

Спасылкі правіць