Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко

Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко (укр.: Дрогобицький державний педагогічний університет імені Івана Франка) — украінская вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю.

Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко
(ДДПУ)
Галоўны корпус універсітэта
Міжнародная назва Drohobytsch Ivan Franko State Pedagogical University
Заснаваны 1940
Тып профільны ўніверсітэт
Рэктар Скотна Надзея Уладзіміраўна
Юрыдычны адрас вул. Івана Франко 24, 82100 Драгобыч, Львоўская вобл., Украіна
Сайт dspu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Раней у памяшканні ўніверсітэта размяшчалася рэальная гімназія імя імператара Франца-Іосіфа, у якой вучыўся Іван Франко. Тут настаўнічалі паэт Пётр Карманскі, грамадскі дзеяч Уладзімір Бірчак, прафесар музыкі Анастазія Агроднік-Жылява, гімназію ўзначальваў Андрэй Алыськевіч, а саму ўстанову ў свой час скончылі: Васіль Стэфанік, Лесь Мартовіч, Стэфан Коваліў, Уладзімір Бірчак, Астап Ніжанкоўскі, Рыгор Коссак, Бруно Шульц, Анджэй Хцюк, Міхаіл Матчак, Васіль Шаўчук, Мікалай Фрыз і інш.

У маі 1940 г. у адпаведнасці з пастановай урада УССР быў створаны Драгобыцкі настаўніцкі інстытут. У гады Другой сусветнай вайны інстытут спыніў сваю дзейнасць, а 19 лістапада 1944 г. — аднавіў сваю працу, абвясціўшы набор на тры факультэты: гістарычны, філалагічны і фізіка-матэматычны. У 1945—1946 гг. інстытутамм быў упершыню праведзены набор на завочнае аддзяленне, у 1947 г. — інстытут упершыню размеркаваў выпускнікоў на працу ў школы. У 1952 г. настаўніцкі інстытут быў рэарганізаваны ў педагагічны, а праз два гады яму было прысвоена імя Івана Франко. У 1960 г. да Драгобыцкага педагагічнага інстытута быў далучаны Львоўскі педагагічны інстытут.

У 1995 г. інстытут быў атэставаны і аднесены да вышэйшых навучальных устаноў III—IV ўзроўню акрэдытацыі. У 1996 г. ВНУ ўвайшла ў Альянс універсітэтаў за дэмакратыю. А ў 1998 г. на базе інстытута быў створаны Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франка.

Структура правіць

  • Інстытут фізікі, матэматыкі, эканомікі і інавацыйных тэхналогій
  • Інстытут замежных моў
  • Інстытут музычнага мастацтва
  • Інстытут фізічнай культуры і здароўя
  • Філалагічны факультэт
  • Гістарычны факультэт
  • Факультэт пачатковай і мастацкай адукацыі
  • Біёлага-прыродазнаўчы факультэт
  • Факультэт псіхалогіі, педагогікі і сацыяльнай працы
  • Цэнтр паслядыпломнай адукацыі і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі

Універсітэт сёння правіць

Сёння ўніверсітэт мае 4 інстытуты, 5 факультэтаў, цэнтр паслядыпломнай адукацыі і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, 42 кафедры, на якіх працуе 582 выкладчыкаў, з якіх дактароў навук — 63 (у тым ліку прафесараў — 54), 337 кандыдатаў навук (дацэнтаў — 250). Прафесію педагога атрымліваюць больш за 5 тыс. студэнтаў. Універсітэт рыхтуе настаўнікаў з больш чым па 50 спецыяльнасцям і спецыялізацыям.

Спасылкі правіць