Дубна (укр.: Дубно) — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Іква. Адміністрацыйны цэнтр Дубенскага раёна. Насельніцтва 39 146 чал. (2001).

Горад
Дубна
укр.: Дубно
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Замак князёў Астрожскіх
Замак князёў Астрожскіх
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 27,04 км²
Вышыня цэнтра
200 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 37 545 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3656
Паштовы індэкс
35600—35608
Аўтамабільны код
BK
КААТУУ
5610300000
Афіцыйны сайт
Дубна на карце Украіны ±
Дубна (Украіна) (Украіна)
Дубна (Украіна)
Дубна (Украіна) (Ровенская вобласць)
Дубна (Украіна)

Знаходзіцца за 45 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Роўна — Львоў.

Гісторыя правіць

Упершыню згаданы ў Іпацьеўскім летапісе пад 1100 годам; уваходзіла ў склад Валынскага і Галіцка-Валынскага княстваў.

У XIV стагоддзі ўладанне князёў Астрожскіх, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.

6 чэрвеня 1498 года атрымала магдэбургскае права. У канцы XV стагоддзя разам з гарадскімі ўмацаваннямі ў Дубна ўзвялі замак, у гэты час у месце дзейнічалі Крыжаўзвіжанскі і Праабражэнскі манастыры[2].

З 1565/1566 гадоў у Валынскім ваяводстве. У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло да Каралеўства Польскага. У XVI стагоддзі ў Дубенскім замку дзейнічала людвісарня.

У 1609 годзе ўвайшло ў склад ардынацыі з цэнтрам у горадзе Астрог[2]. У 1614 годзе ў Дубне пачаў дзейнічаць кляштар бернардзінцаў. З 1620 года валоданне князёў Заслаўскіх. У 1630—1631 гадах усе манастыры Дубна прынялі Унію[2]. У 1648 годзе казацкія загоны Максіма Крываноса часова авалодалі Дубнам. У 1660 годзе казакі Багдана Хмяльніцкага бралі замак у аблогу, аднак не здолелі яго ўзяць; у гэты ж час Аляксандра Чарнецкая заснавала ў Дубне кляштар кармелітаў. З 1673 года валоданне Юзафа і Тэафіліі Любамірскіх.

У 1727 і 1743 гадах у Дубенскім Праабражэнскім манастыры праходзілі саборы (генеральныя капітулы) Уніяцкай царквы. У 1793 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай[2] апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні.

У 1873 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе ўвайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Валынскага ваяводства. З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. З ліпеня 1941 года па 17 сакавіка 1944 года знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва правіць

  • 1860 год — 6057 чал., у тым ліку шляхты 433, духоўнага звання 86, ганаровых грамадзян 14, купцоў 452, сялян 303, ваенных 975, іншаземцаў 10, іншых 26.[3]
  • 1970 год — 25 тыс. чал.[4]
  • 1991 год — 42,1 тыс. чал.[5]
  • 2001 год — 39 146 чал.

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасці. Працуюць ліцейна-механічны, гуматэхнічных вырабаў заводы.

Славутасці правіць

  • Замак князёў Астрожскіх (XV—XVIII стагоддзі)
  • Касцёл бернардзінцаў (XVII ст.)
  • Касцёл Св. Яна Непамука (XIX ст.)
  • Кляштар кармелітак (XVIII ст.)
  • Луцкая брама (XVI ст.)
  • Сінагога (XVI—XVII стагоддзі)
  • Тараканаўскі форт (кан. XIX ст.)
  • Царква Св. Георгія (XVIII ст.)
  • Царква Св. Ільі (пач. XX ст.)
  • Царква Праабражэння Гасподняга (XVIII ст.)

Гарады-пабрацімы правіць

Вядомыя асобы правіць

Цікавыя факты правіць

Крыніцы правіць

  1. http://www.rv.ukrstat.gov.ua/
  2. а б в г Грынявецкі В. Дубна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 606. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  3. Dubno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 197.
  4. Дубно // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  5. Дубно // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.

Спасылкі правіць