Дубраўская ГЭС

гідраэлекстрастанцыя

Ду́браўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Усяжы (Дубраўскае вадасховішча) паміж вёскамі Кудрышчына і Прылепы ў Смалявіцкім раёне. Вызначаная магутнасць 150 кВт, штогадовая выпрацоўка электраэнергіі ~1 млн кВт*гадзін, што дастаткова для забеспячэння электраэнергіяй ~750 прыватных дамоў. Уведзена ў эксплуатацыю ў 2002 годзе. Будаўніцтва пачалося ў снежні 2001, работы выконвала ПМК-79 ААТ «Салігорсквадбуд». У турбіннай камеры ўсталяваныя дзве турбіны вытворчасці ТАА «Прамысловы саюз — Энергія» (Гродна) па 75 кВт кожная. Ад вадазаборнага збудавання да турбін вада падаецца па бетонных галерэях, далей — па двух вадаводах дыяметрам 1400 мм і даўжынёй 30 метраў.

Дубраўская ГЭС
Дубраўская ГЭС
Дубраўская ГЭС
Краіна
Месцазнаходжанне
Вадаём Усяжа і Дубраўскае вадасховішча
Увод у эксплуатацыю 2002
Электрычная магутнасць, МВт 150 кВт
Дубраўская ГЭС (Беларусь)
Дубраўская ГЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць

  • Афіцыйная старонка НВТАА «Малая энергетыка»