Дуброўка прамастойная

від раслін

Дубро́ўка прамастойная, калган, вузік[3] (Potentilla erecta) — кветкавая расліна, від роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Дуброўка прамастойная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Potentilla erecta (L.) Raeusch., 1797

Падвід
Potentilla erecta subsp. strictissima (Zimmeter) A.J.Richards
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504577
NCBI  57940
EOL  239189
GRIN  t:29479
IPNI  60457410-2
TPL  rjp-1192

Назвы правіць

Дуброўка прамастойная, калган, вузік, дзеравянка, перавяжыха, сурмаліна[3].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
 
Паштовая марка Беларусі, 1996

Шматгадовая травяністая апушаная карэнішчавая расліна вышынёй да 50[3] см. Карэнішча моцнае, клубнепадобнае, цёмна-карычневага колеру. Сцябло тонкае, прамастойнае або крыху распасцёртае, галінастае. Сцябловае лісце чаргаванае, трайчастае, сядзячае, з вялікім прылісткам, зубчастае па краі. Прыкаранёвае — на доўгіх чаранках і адмірае да часу цвіцення. Кветкі адзіночныя, 10—12[3] мм у дыяметры, з чатырма пялёсткамі, жоўтыя. Плод — сухі шматарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўразіі і на Азорскіх астравах[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі[4].

Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт, алігатроф, мезатроф[5]. Расце у светлых лясах, на ўзлесках і палянах, на сухадольных лугах і балотах, пашах і пустках, па берагах вадаёмаў і ў іншых месцах.

Ахоўваецца на тэрыторыі Арменіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны[5].

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая, дубільная (у карэнішчы маецца да 35 % танідаў[3]) і фарбавальная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. а б Taxon: Potentilla erecta (L.) Raeusch. // [[Germplasm Resources Information Network] (GRIN-Taxonomy)]] (англ.)
  5. а б Лапчатка прямостоячая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць