Дубінгей

мястэчка ў Літве

Дубінгей (літ.: Dubingiai, традыцыйная беларуская назва — Дубі́нкі) — мястэчка ў Малетайскім раёне Уцянскага павета Літвы, на беразе возера Асвяя. Адміністрацыйны цэнтр Дубінгейскай сянюніі. Насельніцтва 260 чал. (2003).

Мястэчка
Дубінгей
літ.: Dubingiai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1334
Ранейшыя назвы
Дубінкі
Вышыня цэнтра
183 м
Насельніцтва
  • 208 чал. (2011)
Часавы пояс
Дубінгей на карце Літвы
Дубінгей (Літва)
Дубінгей

Знаходзяцца за 20 км на поўдзень ад Малетая, за 50 км на паўночны ўсход ад Вільнюса. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Гісторыя правіць

Дубінкаўская зямля ўпершыню згадваецца пад 1334 годам[1]. У 1373 і 1377 пацярпелі ад нападаў крыжакоў. У пачатку XV стагоддзя вялікі князь Вітаўт збудаваў каля Дубінак драўляны[2] замак, у якім заснаваў касцёл Св. Духа.

У канцы XV стагоддзя вакол замка ўтварылася мястэчка. Да пачатку XVI стагоддзя Дубінкі разам з Майшаголай кіраваліся каралеўскімі намеснікамі, пасля сталі ўласнасцю Радзівілаў, а Юрый Радзівіл распачаў тут узводзіць мураваны замак. Па яго смерці ў 1541 годзе мястэчка перайшло да яго сына Мікалая Радзівіла «Рудага», які ў 1564 годзе прыняў кальнівісцкае веравызнанне і перарабіў касцёл на кальвінскі збор. Той зрабіўся месцам пахавання біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў[3].

У другой палове XVIXVII стагоддзях цэнтр Дубінкаўскага княства. У 15471548 гадах тут жыла Барбара Радзівіл. У XVII стагоддзі Дубінкі складаліся з дзвюх частак на розных берагах возера — Ціванішак і Лаўрыканцаў[3].

У 1651 годзе ў мястэчку было 67 дымоў (каля 450 жыхароў), аднак у 1661 годзе ў выніку ваенных спусташэнняў іх колькасць скарацілася да 12[3].

У 1682 годзе ў Дубінках адбыўся сінод кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага. У 1777 годзе ў мястэчку адкрылася парафіяльная школа.

 
Замчышча на літаграфіі з малюнку Н. Орды

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. З 1808 года — ва ўладанні Тышкевічаў.

З 1918 года — у складзе Літвы, летняя рэзідэнцыя прэзідэнта Антанаса Смятоны.

23 чэрвеня 1944 годзе мясцовае падраздзяленне Арміі Краёвай ўчыніла гвалт над больш чым 20 жыхарамі-літоўцамі[4][5] ў адказ за ранейшыя адпаведныя дзеянні да польскіх жыхароў Гліцішкаў літоўскімі калабарацыяністамі[4][5].

У пачатку XXI стагоддзя на Замкавай гары ў Дубінках праводзіліся археалагічныя раскопкі, падчас якіх былі знойдзены астанкі Радзівілаў. Па аналізе ДНК літоўскія і польскія спецыялісты здолелі ідэнтыфікаваць косці Мікалая Радзівіла Чорнага і Мікалая Радзівіла Рудага. 5 верасня 2009 года астанкі стрыечных братоў былі ўрачыста перахаваныя ў адрэстаўраваных руінах кальвінскага збора[6].

Насельніцтва правіць

  • 1866 — 363 чал., з іх 241 каталік, 102 юдаісты, 20 праваслаўных.[7]
  • 1897 — 363 чал.
  • 1923 — 265 чал.
  • 1959 — 102 чал.
  • 1970 — 130 чал.
  • 1989 — 253 чал.
  • 2001 — 229 чал.

Турыстычная інфармацыя правіць

Славутасці правіць

  • Замчышча, падмуркі збора (XVII ст.)
  • Могілкі каталіцкія, званіца касцёла (1672)

Страчаная спадчына правіць

  • Касцёл Св. Георгія (1672)

Галерэя правіць

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ 2010, с. 205.
  2. Дубінкаўскі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 205. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
  3. а б в ЭнцВКЛ 2010, с. 206.
  4. а б Tadeusz Piotrowski. «Poland's Holocaust». — McFarland & Company, 1997. — С. 168—169. — ISBN 0-7864-0371-3.
  5. а б Litewska prokuratura przesłuchuje weteranów AK (польск.). Gazeta Wyborcza. Праверана 7 чэрвеня 2010.
  6. Marcin Szymaniak, Robert Mickiewicz. Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка). газета «Rzeczpospolita». Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2015. Праверана 8 кастрычніка 2014.
  7. Dubinki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 191

Літаратура правіць

Спасылкі правіць