Дугласія шызая[1], Дугласія шэрая, Псеўдатсуга шызая (Pseudotsuga menziesii var. glauca) — разнавіднасць псеўдатсугі Мензіса, вечназялёнае хваёвае дрэва.

Дугласія шэрая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pseudotsuga menziesii var. glauca


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  183428
NCBI  2304534
EOL  1281933
IPNI  211604-2
TPL  kew-2577302

Батанічнае апісанне правіць

 

Дугласія шэрая — магутнае, прыгожае вечназялёнае дрэва, якое дасягае вышыні 55 м пры таўшчыні ствала да 2 м. Вонкава нагадвае буйную піхту ці елку. Крона канічная. Галіны на маладых дрэвах прыўзнятыя, на старых — гарызантальныя.

Кара буравата-шэрая, са смалянымі ўздуццямі. Ігліца шыза-зялёная, плоская, тупая, размешчаная пад вострым вуглом да пабегаў. Шышкі спеюць за адну вегетацыю, вісячыя, па вылеце насення шышкі ня рассыпаюцца, а застаюцца на дрэве на працягу ўсёй зімы. Насенне 5-6 мм даўжынёй і 3-4 мм шырынёй, з крылом 12-15 мм.

Арэал правіць

Радзіма дрэва — заходнія вобласці Паўночнай Амерыкі. Утварае лясы ў Скалістых гарах, горных раёнах заходняй частцы Паўночнай Амерыкі і Цэнтральнай Брытанскай Калумбіі, ў правінцыі Альберта на поўначы. Расце пераважна на вышынях 600-3000 м над узроўнем мора.

Экалогія правіць

Святлалюбнае дрэва, здавальняюча пераносіць гарадскія ўмовы, адносна хутка расце і лёгка пераносіць перасадку нават ў дарослым стане. Дарослае дрэва засухаўстойлівае. Развівае глыбокую каранёвую сістэму. Непатрабавальная да ўрадлівасці глебы, але не выносіць цяжкіх, ўшчыльненых глеб.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Драўніна па якасці набліжаецца да драўніны лістоўніцы.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.