Дунайскія княствы

Дуна́йскія кня́ствы (рум.: Principatele Dunărene), Малда-Валахія, Малдавлахія (грэч. Μολδοβλαχία) — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння княстваў Малдавія і Валахія, якія існавалі ў XIVXIX стст. Тэрмін у саміх княствах доўга не ўжываўся. Упершыню быў уведзены ва ўжытак у Аўстрыйскай імперыі для іх апісання пасля падпісання Кючук-Кайнарджыйскага дагавора 1774 года.

Дунайскія княствы і Трансільванія

У 1859 годзе княствы аб'ядналіся ў адзіную дзяржаву Аб’яднанае княства Валахіі і Малдавіі, васальнае Асманскай імперыі, якое абвясціла пазней незалежнасць падчас Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў і ператварылася ў 1881 годзе Каралеўства Румынія.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць