Дунайскі канал (ням.: Donaukanal) у Вене — рукаў Дуная (не штучны канал, нягледзячы на назву). Ён адгаліноўваецца ад асноўнага рэчышча ў Дзёблінгу і зліваецца зноў у Зімерынгу, утвараючы такім чынам востраў з двух раёнаў Вены: Брыгітэнаў і Леапольдштадта. Даўжыня Дунайскага канала складае 17,3 км.

Дунайскі канал зімой

У адрозненне ад самога Дуная, дунайскі канал мяжуе з унутраным горадам, цэнтрам Вены. У гэтым раёне ў яго ўпадае рака Вена.

У нямецкай мове назва Kanal (якая выкарыстоўваецца прыкладна з 1700 года) выклікае асацыяцыі з адкрытай каналізацыяй. Таму, Дунайскі канал некалькі разоў спрабавалі перайменаваць — напрыклад у Kleine Donau (Маленькі Дунай), — але беспаспяхова.