Дуна́іўці[1] (укр.: Дуна́ївці) — горад у Дунаявецкім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны, раённы цэнтр.

Горад
Дунаіўці
укр.: Дунаївці
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
13,036 км²
Вышыня цэнтра
300 ± 1 м
Насельніцтва
16000 чалавек (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3858
Паштовы індэкс
32400
КААТУУ
6821810100
Афіцыйны сайт
Дунаіўці на карце Украіны ±
Дунаіўці (Украіна)
Дунаіўці
Дунаіўці (Хмяльніцкая вобласць)
Дунаіўці

Агульная характарыстыка правіць

Размешчаны на рацэ Тэрнава, у 22 км ад чыгуначнай станцыі Дунаіўці і ў 68 км ад Хмяльніцкага. Гарадскому савету падпарадкоўваецца таксама сяло Мушкутынці, размешчанае на паўднёвым усходзе ад горада. Насельніцтва горада разам з вёскай Мушкутынці па стане на 2001 год складала 17 310 жыхароў.

Першая згадка пра горад датуецца 1403 г., у 1592 г. кароль Жыгімонт III Ваза прадаставіў Дунаіўцам магдэбургскае права, пацверджанае ў 1605 г. На 1870-я гг. прыйшлося значнае прамысловае і гандлёвае развіццё горада. Ад 1923 г. Дунаіўці — райцэнтр, з 1958 г. — горад раённага падпарадкавання.

Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 26 ліпеня 2001 г. горад Дунаіўці ўнесены ў Спіс гістарычных населеных мясцін Украіны. У 2003 г. горад адзначыў свой 600-гадовы юбілей.

Назва «Дунаіўці» (да пачатку XVIII ст. — Дунайгорад) не мае нічога агульнага з назвай ракі Дунай, бо горад размешчаны далёка ад яе. Ёсць некалькі версій паходжання назвы горада. Найбольш верагодна, што ў аснове назвы горада ляжыць корань «дун», " «дуна», «дон». Гэты корань ужываўся ў мове індаеўрапейскіх народаў і азначаў ваду ці, раку. Паколькі на тэрыторыі горада і яго ваколіц і да гэтага часу ёсць шмат азёр і рака Тэрнава, то гэта магло стаць асновай паходжання назвы горада. Тым больш, што ва ўкраінскіх народных песнях слова «дунай» як раз і ўжываецца ў значэнні «вада», «вялікая вада», «разліў вады», «рака» і інш.

Зноскі