Ду́пель, дубальт (Gallinago media або Capella media) — пералётная птушка атрада Сеўцападобныя (Charadriiformes).

Дупель

Дупель (Gallinago media), Беларусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gallinago media (Latham, 1787)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176704
NCBI  114734
EOL  1049586
FW  368017
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 
Паштовая марка Беларусі, 2007

Апісанне правіць

Даўжыня цела каля 24 см, размах крылаў 43—50 см, маса 130—230 г. Апярэнне стракатае, рыжавата-бурае. Падобны на бакаса, але на баках грудзей і брушка папярочныя стракаціны, больш кароткая дзюба (да 7,4 см). У палёце зверху бачныя белыя крайнія рулявыя пёры. Узлятае моўчкі, ляціць прама. Пад час такавання на зямлі самец клацае дзюбай, клякоча, мурлыкае і выдае гук «бі-бі-бі».

Пашырэнне правіць

Арэал: Скандынавія і паўночны ўсход Еўропы і паўночны захад Азіі, на ўсход пранікае ад ракі Енісей. Насяляе заліўныя лугі (звычайна паблізу рэк) з групамі кустоў, тарфянікі, забалочаныя тэрыторыі, жыве ў тайзе і тундры (звычайна з бярозамі). У Скандынавіі пашыраны вышэй за 1000 м над узроўнем мора.

У Беларусі звычайны пералётны від. Трымаецца на ўскраінах балот, пад восень трапляецца на сырых лугах каля рэк, на выганах. Прылятае ў красавіку. Маладняк з канца чэрвеня. Адлятае у канцы жніўня — верасні. Увосень вельмі тлусты.

Зімуе ў Паўднёва-Заходняй і Паўднёвай Афрыцы.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца глебавымі беспазваночнымі, насякомымі і іх лічынкамі, карэньчыкамі балотных раслін.

 
Яйка

Самцы такуюць вялікімі групамі ўначы. Гнёзды ладзяць на купінах. Часцей за ўсё добра схаванае сярод расліннасці. Высцілка даволі скупая з сухіх, укладзеных кругам траў і моху.

Нясе звычайна 4 яйцы (вельмі рэдка 3 або 5). Яйкі авальныя да грушападобных, ад шараватых да палева-жоўтых, часам аліўкавыя або зеленаватыя; плямкі даволі вялікія: глыбокія — светла-шэрыя (галоўным чынам на шырокім канцы), паверхневыя — карычневыя або карычнева-вішнёвыя. Птушаняты вывадкавыя.

Паляванне правіць

Аб’ект палявання. Від уключаны ў Чырвонаю кнігу Рэспублікі Беларусь.

Прыгатаванне падобнае да бакаса, слонкі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць