«Дух Каляд» (англ.: The Spirit of Christmas) — назва двух кароткіх мультфільмаў Трэя Паркера і Мэта Стоўна, на аснове якіх быў створаны серыял «South Park». Для таго, каб адрозніваць два мультфільмы, іх часта завуць «Ісус супраць Фросці» і «Ісус супраць Санты».

Ісус супраць Фросці (Jesus vs. Frosty) правіць

У 1992 годзе Трэй Паркер і Мэт Стоўн, у той час — студэнты Каларадскага ўніверсітэта, зрабілі мультфільм «Ісус супраць Фросці» з дапамогай кардона і вельмі старой 8-мілімятровай камеры. Гэта мультфільм пра чатырох дзяцей, вельмі падобных на галоўных герояў Саус-Парку, прычым персанажа, падобнага на Картмана, клічуць «Кені».

Дзеці лепяць снегавіка і надзяваюць на яго чароўны капялюш, каб ажывіць яго, як у фільме «Снегавік Фросці». На жаль, снегавік, які ажыў аказваецца зласлівай пачварай і неадкладна забівае хлопчыка, падобнага на Картмана. Упершыню гучыць знакамітая фраза «Божа мой! Фросці забіў Кені!». Сябры звяртаюцца за дапамогай да Санта Клаўса, але той аказваецца пераапранутым Фросці і забівае хлопчыка ў капюшоне, падобнага на Кені. Два пакінутых у жывых хлопчыкі бягуць да ясляў, у якіх ляжыць немаўля Ісус. Ён кідае ў Фросці свой німб як бумеранг, і адсякае таму палову галавы разам з чароўным капялюшом. Пасля гэтага адзін з выжыўшых сяброў прамаўляе яшчэ адну вядомую фразу, «сёння я нешта зразумеў». Хлопчыкі ўсведамляюць, што галоўны сэнс Каляд — у падарунках, і ідуць шукаць свае калядныя падарункі, схаваныя бацькамі.

Ісус супраць Санты (Jesus vs. Santa) правіць

У 1995 годзе прадстаўнік кампаніі Fox Браян Грэден убачыў мультфільм «Ісус супраць Фросці» і заплаціў Стоўну і Паркеру 2000 долараў за тое, каб яны зрабілі яшчэ адзін мультфільм, калядную відэа-паштоўку, якую б ён змог разаслаць сябрам.

Так з'явіўся мультфільм «Ісус супраць Санты». Анімацыя ў гэтым фільме вельмі падобная на анімацыю «Саус-Парку». Стэн, Кайл, Картман і Кені выглядаюць амаль гэтак жа, як у першых эпізодах серыяла. Кайл аказваецца яўрэем, а цела Кені ў канцы з'ядаюць пацукі. Таксама ў фільме можна заўважыць Вэндзі Тестабургер, якая сядзіць на каленах у Санты.

Бюджэт фільма склаў 750 долараў, астатнія грошы аўтары пакінулі сабе. У серыі «Вельмі дармовыя Каляды» парадыруюцца стварэнне гэтага фільма.

Сюжэт істотна адрозніваецца ад «Ісуса супраць Фросці». Ісус сыходзіць у Саус-Парк, паўстае перад дзецьмі і патрабуе адвесці яго ў гандлёвы цэнтр. Там ён выклікае на бой Санта Клаўса, бо той скажае сэнс Каляд сваімі падарункамі. Пачынаецца бітва ў стылі японскіх баёў гіганцкіх робатаў, падчас якой гінуць выпадковыя людзі, у тым ліку — Кені. Ісус і Санта клічуць хлопчыкаў на дапамогу, але сябры не ведаюць, каму дапамагаць. Яны задаюцца пытаннем «Што б зрабіў Браян Байтана?». Нечакана з'яўляецца Браян Байтана і кажа, што сэнс Каляд у тым, каб мірна ставіцца адно да аднаго. Сябры перадаюць гэтыя словы Ісусу і Санце, і яны мірацца. Як і ў папярэднім фільме, хлопчыкі вырашаюць, што сэнс Каляд — гэта падарункі. Кайл кажа, што яўрэйскія дзеці атрымліваюць падарункі на працягу васьмі дзён, так што астатнія таксама вырашаюць стаць яўрэямі і сыходзяць, у той час як труп Кені з'ядаюць пацукі.

Градэн разаслаў відэа 80 сябрам у снежні 1995-га; адным з сяброў быў Джордж Клуні, якому мультфільм вельмі спадабаўся. Запіс патрапіў у рукі і да Браяна Байтана, які быў усцешаны. Некалькі месяцаў запіс капіявалі, перадавалі з рук у рукі і распаўсюджвалі праз інтэрнэт, і ўрэшце яна патрапіла ў рукі людзям з канала Comedy Central. Канал наняў Стоўна і Паркера, і яны распрацавалі серыял «South Park», прэм'ера якога адбылася ў ЗША 13 жніўня 1997 гады.

У 1997 году фільм «Ісус супраць Санты» атрымаў узнагароду Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса за лепшую анімацыю.

Цікавыя дэталі правіць

  • Гэты ролік назваў сваім любімым ва ўсім «Паўднёвым парку» рэдактар шоў Дэвід Ліст. Ён так апісаў свае ўражанні ад першага прагляду мультфільма: «Я палюбіў кожную секунду гэтага мультфільма. Кожны момант быў арыгінальным, своеасаблівым, разумным, узрушаюча вясёлым, займальным і надаваў сур'ёзны сэнс фразе „выйсці за межы магчымага“».
  • Напачатку мультфільма гучыць пройгрыш з песні «It Happened in Sun Valley», якая пазней трапіла на дыск «Mr. Hankey's Christmas Classics» у «выкананні» Стэна і Вэндзі.
  • У мультфільме можна ўбачыць статую з галоўным героем фільма Паркера і Стоуна «Аргазма». Пазней малюнак гэтага героя з'яўляецца на дзвярах пакоя Картмана ў пілотным эпізодзе «Картман і анальны зонд».