Дываны Гасымушагы

Дываны Гасымушагы — від азербайджанскіх дываноў, належыць да карабахскай дывановай школы, джэбраільскай (Cәbrayıl) групы[1][2].

Дыван «Гасымушагы», Карабахскай дывановай школы, Азербайджанскі дыван. Канец XIX стагоддзя.

Агульныя звесткі правіць

Назва гэтага дывана звязана з імем жыхароў вёсак Шамкенд, Арыклі, Кюрдгаджы  (руск.), Чорман і Шальва, якія размешчаны на поўнач ад Лачына, сучаснага раённага цэнтра ў Азербайджанскай Рэспубліцы.

Раней падобныя дываны ткалі ў вёсцы «Гасымушагы абасы», тут развівалася іх вытворчасць, якая з часам перамясцілася ў навакольныя вёскі. Вытворчасць дывановых вырабаў у гэтых вёсках развівалася на аснове выключна багатай сыравіннай базы і старажытнай гісторыі рамеснай традыцыі. З пункту гледжання наяўнасці неабходных для развіцця гэтага віду рамяства мясцовай воўны і натуральных раслінных фарбавальнікаў, прырода «Гасымушагы абасы» давала насельніцтву выдатныя магчымасці. Дываны прынеслі гэтым вёсках сусветную вядомасць і сёння захоўваюцца ў многіх музеях і калекцыях.

Зноскі

  1. Лятиф Керимов. Азербайджанский ковер. Том III. Баку: «Гянджлик», 1983, стр. 221. (руск.) (англ.)
  2. Н. А. Абдуллаева. Ковровое искусство Азербайджана. — Баку, «Элм», 1971 — стр. 21 Архівавана 9 снежня 2012. (руск.)

Гл. таксама правіць