Дые́га Арла́нда Бена́лья (італ.: Diego Orlando Benaglio; нар. 8 верасня 1983, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарскі футбаліст італьянскага паходжання, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швейцарыі (2006—2014).

Футбол
Дыега Беналья
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дыега Арланда Беналья
Нарадзіўся 8 верасня 1983(1983-09-08)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства  Швейцарыя
Рост 194 см
Вага 89 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1993—1997 Швейцарыя Шпрайтэнбах
1997—1999 Швейцарыя Бадэн
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2002 Швейцарыя Грасхопер 23
2002—2005 Германія Штутгарт 0 (0)
2002—2005   Германія Штутгарт II 54 (-65)
2005—2007 Партугалія Насьянал 69 (-74)
2008—2017 Германія Вольфсбург 259 (-368)
2015   Германія Вольфсбург II 1
2017—2020 Францыя Манака 26 (-38)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Швейцарыя Швейцарыя (да 19) 3
2002 Швейцарыя Швейцарыя (да 20) 1
2003—2005 Швейцарыя Швейцарыя (да 21) 15
2012 Швейцарыя Швейцарыя (алімп.) 4
2006—2014 Швейцарыя Швейцарыя 61 (-62)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Беналья пачынаў кар’еру ў родным «Грасхоперы» з Цюрыха. У 2002 годзе швейцарац перайшоў у «Штутгарт», аднак за тры сезоны так і не згуляў за асноўную каманду, выступаючы толькі за «Штутгарт II».

У 2005 годзе Беналья перайшоў у партугальскі «Насьянал».

22 лютага 2008 года Беналья перайшоў у «Вольфсбург», падпісаўшы кантракт да 2012 года[3]. У кастрычніку 2009 года кантракт быў падоўжаны яшчэ на год[4]. 28 красавіка 2012 года Беналья падоўжыў кантракт з «Вольфсбургам» да 2017 года. У складзе «Вольфсбурга» доўгі час быў асноўным брамнікам і капітанам каманды.

16 чэрвеня 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Манака»[5]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2020 года[6], а ў жніўні 2020 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2006 годзе Беналья атрымаў выклік на чэмпіянат свету 2006, дзе ён быў трэцім брамнікам зборнай Швейцарыі. На чэмпіянат Еўропы 2008, чэмпіянат свету 2010 і чэмпіянат свету 2014 Беналья таксама прыцягваўся ў зборную, дзе быў ужо асноўным брамнікам. У жніўні 2014 года ён абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай[7].

Дасягненні правіць

  «Грасхопер»

  «Вольфсбург»

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць