Дызентэрыя (ад ст.-грэч. — δυσεντερία; δυσ- (dus-, «плахі») + ἔντερα (éntera, «кішэчнік»)), крываўка — эпідэмічная хвароба з групы кішачных.

Дызентэрыя
МКХ-10 A09.0, A03.9, A06.0 і A07.9
МКБ-9-КМ 009.2[1]
MeSH D004403
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узбуджальнік дызентэрыі ў чалавека — бактэрыі шыгелы (самы пашыраны від Флекснера і Зонэ). Крыніца інфекцыі — хворыя на дызентэрыю і бактэрыяносьбіты.

Пашырэнню дызентэрыі спрыяюць мухі, парушэнне асабістай гігіены і санітарнага стану ўстаноў водазабеспячэння і харчовых прадпрыемстваў. З харчовымі прадуктамі і вадой бактэрыі трапляюць у страўнікава-кішачны тракт і выклікаюць спецыфічнае запаленне язваў на слізістай абалонцы тоўстага кішэчніка.

Інкубацыйны перыяд 2 — 3, часцей 3 — 7 дзён.

Вострая дызентэрыя пачынаецца з павышэння температуры (37-38 °C), агульнай млявасці, дрэннага апетыту, схваткападобнага болю ў ніжняй часці жывата, вадкай (з крывёю і сліззю) і частай (5 — 10 разоў у суткі) дыярэяй. У апошні час амаль у 80 % хворых дызентэрыя бывае са слабымі клінічнымі прыкметамі. Цяжкая форма вострай дызентэрыі: высокая ліхаманка, ці гіпатэрмія, частая (30 — 40 разоў у суткі) дыярэя і інш. — трапляецца рэдка.

Хранічная дызентэрыя перыядычна абвастраецца.

Лячэнне: шпіталізацыя, лячэбнае харчаванне, антыбіётыкі, аральная дэгідратацыя салявымі растворамі.

Сярод сельскагаспадарчых жывёл на дызентэрыю хварэюць ягняты і парасяты. Заражэнне адбываецца праз корм, пітную воду і подсціл, забруджаныя выдзяленнямі хворых жывёл і бактэрыяносьбітаў.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.

Літаратура правіць