Дыксан (пасёлак гарадскога тыпу)

Дыксан[1] (руск.: Ди́ксон) — пасёлак гарадскога тыпу на поўначы Краснаярскага краю Расіі, у Таймырскім Даўгана-Ненецкім раёне. Утварае гарадское паселішча пасёлак Дыксан. З’яўляецца самым паўночным населеным пунктам Расіі. Размешчаны на ўзбярэжжы Енісейскага заліва, на заходнім ускрайку Берага Пятра Чычагава паўвострава Таймыр і на востраве Дыксан, падзеленых пралівам.

Пасёлак гарадскога тыпу
Дыксан
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1915
Вышыня цэнтра
26 м
Насельніцтва
  • 548 чал. (2018)
Тэлефонны код
39152
Паштовыя індэксы
647340 і 647341
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Дыксан на карце Расіі ±
Дыксан (пасёлак гарадскога тыпу) (Расія)
Дыксан (пасёлак гарадскога тыпу)
Дыксан (пасёлак гарадскога тыпу) (Краснаярскі край)
Дыксан (пасёлак гарадскога тыпу)

Самы паўночны порт у Расіі. Аэрапорт (з верасня па снежань 2010 года яго эксплуатацыя была прыпыненая з-за дрэннага стану УПП, гэта рэзка пагоршыла транспартныя зносіны пасёлка з іншымі рэгіёнамі).

Палярная станцыя (з 1916), на базе якой створаны радыёметэаралагічны цэнтр і геафізічная абсерваторыя. Краязнаўчы музей. Раней адзін з важных партоў Паўночнага марскога шляху, бункеровачная база марскога флоту, рыбзаводы. Мае важнае транспартна-лагістычнае размяшчэнне ў стратэгічна важным пункце Паўночнага Ледавітага акіяна.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Краснаярскага края