Дымітр Ежы Вішнявецкі

(1631—1682) кашталян кракаўскі, гетман вялікі каронны

Дымітр Ежы Вішнявецкі (польск.: Dymitr Jerzy Wiśniowiecki) (19 снежня 163128 ліпеня 1682) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Каралеўства Польскага, ваявода белзскі (16601678), ваявода (16781681) і кашталян кракаўскі (16811682); польны (16681676) і вялікі каронны гетман (16761682), стражнік вялікі каронны (16581660), староста белацаркоўскі, камянецкі, салескі, струмілаўскі, брагінскі, любомльскі.

Дымітр Ежы Вішнявецкі
Dymitr Jerzy Wiśniowiecki
Карыбут
Карыбут
Сцяг13-ы Гетман вялікі каронны
1676 — 1682
Папярэднік Ян Сабескі
Пераемнік Станіслаў Ян Ябланоўскі
Кашталян кракаўскі
1681 — 1682
Папярэднік Станіслаў Варшыцкі
Пераемнік Станіслаў Канецпольскі
Нараджэнне 19 снежня 1631(1631-12-19)
Смерць 28 ліпеня 1682(1682-07-28)[1] (50 гадоў)
Род Вішнявецкія
Бацька Януш Вішнявецкі
Маці Кацярына Яўгенія з Тышкевічаў[d]
Жонка Мар'яна Замойская
Тэафіля Людвіка Заслаўская  (укр.)
Дзеці ад 1-га шлюбу: Сафія, Яўгенія Катажына
Дзейнасць дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Актыўны палітычны дзеяч часу праўлення Міхала Вішнявецкага і Яна Сабескага.

Біяграфія правіць

Пасля смерці бацькі Януша Вішнявецкага апеку над Дымітрам узяў Іерамія Вішнявецкі. Разам з ім Дзмітрый прымаў удзел у абароне Збаража і ў бітве пад Берастэчкам ў час паўстання Хмяльніцкага. Падчас шведскага патопу быў на баку Карла X Густава. Ужо вясной 1656 года ён вярнуўся да польскага караля Яна Казіміра. У 1658 годзе стаў стражнікам каронным. У 1660 годзе ён стаў сенатарам як ваявода белзскі. Звязаўся з прафранцузскай партыяй, які групіравалася каля польскага караля і каралевы Марыі Людвікі.

Падчас рокашу Любамірскага быў на баку двара, а ўжо ўвесну 1668 года быў прызначаны гетманам польным каронным. Пасля адрачэння ад трона Яна Казіміра стаў прыхільнікам аўстрыйскай партыі, аднак падчас элекцыі ў 1669 годзе падтрымаў кандыдатуру свайго стрыечнага брата Міхала Вішнявецкага. Як польны гетман удзельнічаў у бітвах з туркамі і татарамі. Быў удзельнікам Хоцінскай бітвы, дзе камандаваў цэнтрам польскага войска.

10 мая 1671 года Дымітр Ежы Вішнявецкі ажаніўся з Тэафіляй Людвікай Заслаўскай. Шлюб апынуўся няшчаслівым. Князь ігнараваў жонку, завёў у Любліне палюбоўніцу па імі Канкордыя.

Пасля смерці караля падтрымаў аўстрыйскага кандыдата Карла Латарынгскага, аднак пасля выбару Сабескага змірыўся з ім. У 1676 годзе Дзмітрый атрымаў булаву гетмана вялікага кароннага, аднак не меў палкаводчы талент, таму знаходзіўся ў цені караля Сабескага. З самага пачатку кар'еры знаходзіўся ў супрацьстаянні з Сабескім, быў адным з галоўных апазіцыянераў караля. Будучы прыхільнікам Габсбургаў, супрацьстаяў намерам польскага караля на збліжэнне з Францыяй.

Зноскі

Літаратура правіць

  • «Дворянские роды Российской империи». Т. 2. Князья, С. 94, СПб., ИПК «Вести», 1995

Спасылкі правіць