Аршакуні

армянская царская дынастыя
(Пасля перасылкі з Дынастыя Аршакуні)

Аршакуні́ (арм.: Արշակունիներ ; армянскія Аршакі́ды) — трэцяя армянская царская дынастыя, якая кіравала ў Вялікай Арменіі ў I—V стст.[1][2][3][4] Малодшая галіна парфянскіх Аршакідаў[5].

Сцяг роду Аршакуні

Гісторыя дынастыі правіць

Дынастыя была заснавана Трдатам I, які кіраваў з 54 па 88 гг. (афіцыйна з 66 г.)[6] і быў братам парфянскага цара Валагеза I. Пасля падзення дынастыі Арташэсідаў у Вялікай Арменіі, Рым і Парфія імкнуліся пасадзіць сваіх кандыдатаў на армянскі прастол. Гэта супрацьстаянне доўжылася да 63 года, калі быў заключаны Рандэйскі дагавор паміж рымскім палкаводцам Гнеем Даміцыем Карбулонам і Трдатам I. Паводле гэтага дагавора прадстаўнікі дынастыі парфянскіх Аршакідаў, першым з якіх быў Трдат, павінны былі і далей займаць прастол Арменіі, але як рымскія васалы[3].

Пра армянскіх Аршакідаў пасля смерці Трдата, іх імёны, храналогію і генеалогію вядома мала, часам гэтыя звесткі супярэчлівыя[7][8]. Паводле «Encyclopedia Americana» ў I—III стст. на армянскім троне паслядоўна сядзелі некалькі царскіх дынастый, галоўным чынам парфянскага паходжання. Найважнейшай з іх былі Аршакуні, якія былі хутка арменізаваны і захавалі ўладу ў Арменіі пасля звяржэння іх старэйшай галіны персідскімі Сасанідамі[9]. Улада Аршакуні стала спадчыннай, відаць, пасля смерці Хасрова I у 216/17 годзе, калі трон заняў яго сын Трдат II, стаўшы такім чынам першым з армянскіх Аршакідаў, якія выраслі ў Арменіі[10]. У любым выпадку, нягледзячы на праблемы ў рэканструкцыі гісторыі Арменіі гэтага перыяду, гістарычныя крыніцы сведчаць пра існаванне падчас кіравання Аршакуні вельмі арыгінальнай і ярка выяўленай армянскай сутнасці, са сваім побытам і інстытутамі[8]. Паводле меркавання амерыканскага навукоўца-палітолага Р. Панасяна[en], які спецыялізуецца на развіцці армянскай ідэнтычнасці, да канца III стагоддзя дынастыя, разам з іншымі мясцовымі дваранскімі родамі парфянскага паходжання, стала армянскай і, верагодна, армянамоўнай. Такім чынам, знаць замежнага паходжання была з часам «нацыяналізавана» і набыла ідэнтычнасць, якая была значна бліжэйшай да народа, якім кіравала, чым да дваранскіх сем'яў, з якімі ў іх гістарычна былі роднасныя сувязі[11]. Да Аршакуні належаў і Трдат III, з часу кіравання якога хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй Арменіі.

Аршакуні змагаліся за незалежнасць дзяржавы, але беспаспяхова. Пасля падзелу ў 387 годзе Вялікай Арменіі паміж Персіяй і Рымам трапілі да іх у залежнасць. У 428 годзе дынастыя Аршакуні спынілася.

Зноскі правіць

  1. Encyclopaedia Iranica. Arsakids. The Arsacid Dynasty of Armenia. Архівавана 5 чэрвеня 2011.:
  2. Encyclopedia Britannica. Arsacid dynasty.:
  3. а б Encyclopedia Britannica. Armenia. The Arsacids.:
  4. ROBERT W.THOMSON. Rewriting Caucasian History. — Oxford University Press Inc., 1996. — P. 20.
  5. Советская историческая энциклопедия. АРШАКИДЫ. Исп. лит.: Халатьянц Г., Арм. Аршакиды в «Истории Армении» Моисея Хоренского, ч. 1 — М.,1903; Очерки истории СССР, III—IX вв. — М., 1958
  6. Гуго Винклер, Карл Нибур, Генрих Шурц. История человечества. Всемирная история. Западная Азия и Арика. Царство парфян при Аршакидах. Перевод В. Бартольда — С-Пб.:1903—с. 259. :
  7. George Bournutyan A Concise History of the Armenian People. Chapter 6: The Arsacid/Arshakuni Dynasty 2006, стр. 39—56
  8. а б Nina Garsoian The Arsakuni dynasty. from The Armenian People From Ancient to Modern Times. Vol 1 1997, стр. 63—94
  9. The Encyclopedia Americana. Vol. 2. Grolier Inc. 1996, стр. 331—332
  10. Simon Payaslian The History of Armenia: From the Origins to the Present. 2007, С. 32—33
  11. Razmik Panossian The Armenians: From Kings and Priests to Merchants and Commissars. 2006, С. 38—39

Літаратура правіць

Спасылкі правіць