Вялікія Камніны

дынастыя трапезундскіх імператараў, галіна Камнінаў
(Пасля перасылкі з Дынастыя Вялікіх Камнінаў)

Вялікія Камніны (грэч. Μεγάλοι Κομνηνοί) — галіна візантыйскага арыстакратычнага роду Камнінаў, дынастыя імператараў Трапезундскай імперыі (1204—1461), якая ўтварылася пасля распаду Візантыйскай імперыі ў 1204 годзе.

Гісторыя правіць

Заснавальнікамі дынастыі былі нашчадкі трэцяга сына Аляксея I Камніна севастакратара Ісака, унукі апошняга візантыйскага імператара з дынастымі Камнінаў Андроніка I — Аляксей I Вялікі Камнін і Давід. Дынастыя знаходзілася ў блізкім сваяцтве з грузінскай царскай дынастыяй Баграцідаў. Вылучаліся схільнасцю да авантурызму, мяцяжоў і змоў, сын севастакратара Ісака нават прыняў іслам. Амаль усе імператары з гэтай дынастыі былі няўдалымі валадарамі, больш ці менш паслухмяна ішлі за палітычнымі ўмовамі, не спрабуючы іх змяніць. Іх асабістыя якасці не былі выразнымі і яркіх гістарычных асоб у гэтай дынастыі не было. Вялікія Камніны неаднакроць заключалі матрыманіяльныя саюзы з Палеалогамі, Кантакузінамі, Баграцідамі, князямі Самцхэ і Феадора (Мангуп). Абкружаныя мусульманскімі ўладаннямі, Вялікія Камніны выдавалі сваіх дачок замуж і за суседніх цюркскіх уладароў, эміраў і султанаў Ак-Каюнлу, Халівіі, Джаніка. Звычайна, царэўны захоўвалі праваслаўнае веравызнанне.

Эпонім Вялікія Камніны быў прыняты, верагодна паміж 1204—1212, Аляксеем I, які прэтэндаваў на візантыйскі сталец, для пазначэння свайго старшынства ў родзе Камнінаў у параўнанні з нікейскімі Ласкарамі, эпірскімі Ангеламі Дукамі Камнінамі і інш. родамі, якія няпроста паходзілі ад дынастыі візантыйскіх Камнінаў. З часам замацаваўся за ўсімі ўладарамі Трапезундскай імперыі, якія да 1282 тытулаваліся таксама як візантыйскія ўладары («Верны цар і аўтакратар рамеяў»). У верасні 1282, у выніку кампрамісу з Міхаілам VIII Палеалогам, Вялікія Камніны прынялі тытул: «У Хрысце Бозе верны цар і аўтакратар усяго Усходу, івераў і Замор’я (Ператыі), Вялікі Камнін». Толькі прадстаўнікі роду Вялікіх Камнінаў прызнаваліся імператарамі Трапезундскай імперыі. Толькі двойчы сталец часова займалі непрамыя прадстаўнікі дынастыі: у 1222—1235 Андронік I Гід (зяць Аляксея I, за малалецтвам сына Аляксея — Іаана I) і ў 1340—1341 Ірына Палеалагіна (удава імп. Васіля Вялікага Камніна, якая захапіла сталец пасля яго смерці ў гады грамадзянскай вайны і ўскорасці была скінутая). Пасля захопу Трапезунда Мехмедам II у жніўні 1461 сям’я апошняга імп. Давіда Вялікага Камніна была дэпартаваная на Балканы, і 1 лістапада 1463 г. Давід, трое яго сыноў і пляменнік Аляксей былі пакараныя ў Канстанцінопалі як падазроныя ў сувязях з ворагам асманаў султанам Ак-Каюнлу Узун-Хасанам, які быў жанаты з сястрой Давіда Феадоры.

У часы Людовіка XVI капітан французскага войска Дэметрыюс Комнінус сцвярджаў сваё паходжанне ад Нікіфара, аднаго з дзяцей апошняга імператара Давыда, над якім быццам злітаваўся Мухамед. Комнінус атрымаў каралеўскі патэнт (1782), якім яго прэтэнзіі пацверджаны, але пазней лічылася, што крытыкі яны не вытрымліваюць. Быццам сапраўдныя дакументы, якімі Комнінус пацвярджаў свае прэтэнзіі, выдаваліся ім асобнай кнігай у Амстэрдаме (1784). Нашчадкі Комнінуса былі жывыя яшчэ ў сярэдзіне XIX ст.[1]

Радавод правіць

Мануіл (да 1152 — пасля 1185), аслеплены і зняволены ў 1185; ∞ Русудан Грузінская, дачка цара Георгія III

  1. Аляксей I Вялікі Камнін (1182—1222), 1-ы імператар трапезундскі ад 1205; ∞ Феадора Аксухіна
    1. Іаан I (?-1238), імператар трапезундскі
      1. Іаанік, 4-ы імператар трапезундскі (магчыма, з 1238), зняволены ў манастыры
    2. Мануіл І (1218—1263), імператар трапезундскі
      1. Андронік II (1236—1266), імператар трапезундскі ад 1263
      2. Георгій, імператар трапезундскі 1266—1280, пасля скінуты
      3. Іаан II (1262/1263-1297), ж. — 1282 Еўдакія Палеалог (? — 1301/1302)
        1. Аляксей II (1283—1330), імператар трапезундскі ад 1297
          1. Андронік III (?-1332), імператар трапезундскі ад 1330, забіты
            1. Мануіл II (пазазаконны, 1323/1324-1333), імператар трапезундскі у 1332, забіты
          2. Васілій (?-1340), імператар трапезундскі ад 1332, атручаны; ∞1) (з 1335) Ірына Палеалог, імператрыца трапезундская (1340—1341); ∞2) (пазазаконная) Ірына з Трапезунда, маці ягоных дзяцей
            1. Аляксей (1337-каля 1349)
            2. Аляксей III (1338/1339 - 20.3.1390, Трапезунд), імператар трапезундскі ад 1349; ∞ (28.9.1351, царква св. Яўгена ў Трапезундзе) Феадора Кантакузен (? — да чэрв. 1400)
              1. Васілій (верасень 1358—1377)
              2. Мануіл III (16.11.1364 - 5.3.1417), імператар трапезундскі 1390—1416
                1. Аляксей IV (?-1429), імператар трапезундскі ад 1417, забіты; ∞ (з 1395) Феадора Кантакузен (?-1426)
                  1. Іаан IV (?-1460), імператар трапезундскі 1429—1459, плаціў даніну Мехмету II
                    1. Феадора (?-пасля 1478)
                  2. Скантарый (?-1454/1459)
                    1. Аляксей (1454—1463)
                  3. Давыд (?-1.11.1463, Канстанцінопаль), імператар трапезундскі 1459—1461, абезгалоўлены разам з 7 з 9 сваіх дзяцей
                    1. Васілій (?-1.11.1463, Канстанцінопаль), абезгалоўлены
                    2. Мануіл (?-1.11.1463, Канстанцінопаль), абезгалоўлены
                    3. Георгій (?-1.11.1463, Канстанцінопаль), абезгалоўлены
                    4. Анна (1447-пасля 1463)
                    5. NN дачка
                  4. Марыя (?-1439), памерла ад чумы; ∞ Іаан VIII Палеалог (1392—1448), імператар візантыйскі
                  5. Феадора
                  6. Валенса (Еўдакія)
              3. Еўдакія
              4. Марыя
              5. NN дачка
              6. Анна (6.4.1357-пасля 1406); ∞ (чэрв. 1367) Баграт V (?-1393)
              7. Андронік (пазазаконны, 1355—1376), скінуты з вежы
              8. Іаан (пазазаконны)
            3. Марыя (1328—1408)
            4. Феадора
          3. Міхаіл Азахутл, забіты сваім братам Андронікам у 1330
          4. Георгій Ахпуг, забіты сваім братам Андронікам у 1330
          5. Анна Анахутла (?-1342), манашка, імператрыца трапезундская ад 1341, задушаная
          6. Еўдакія
        2. Міхаіл (1285 — пасля 1355), імператар трапезундскі 1344—1349
          1. Іаан III (1321/1322 — 1362), імператар трапезундскі 1342—1344
      4. Феадора (?-пасля 1285), манахіня, трапезундская імператрыца 1284—1285
      5. NN дачка (Феадора?) (? — пасля 1280)
    3. NN дачка ∞ Андронік I Гід, імператар трапезундскі 1222—1235
  2. Давыд (1184—1214), валадар іраклейскі і пафлагонскі

Гістарыяграфія правіць

Дынастыя была амаль невядомая ў Еўропе да выхаду працы прафесара Фальмераера «Гісторыя імперый Трапезунда»; паведамленні Шарля дзю Канжа і Эдуарда Гібана былі ў значнай ступені памылковымі праз брак крыніц. У аснову працы Фальмераера пакладзены знойдзеныя ім у Венецыі грэчаскія «Хроніка імператарскага палаца ў Трапезундзе» Панарэта (жыў у часы Аляксея III Іаана) і праца Вісарыёна пра Трапезунд.[1]

Зноскі

  1. а б [W.P.] Comnenus // A Dictionary of Greek and Roman biography and mythology. By various writers. Ed. by William Smith. Illustrated by numerous engravings on wood. — Boston: Little, Brown and co., 1867. — P. 822—824.

Літаратура правіць

  • Карпов С. П. Образование Трапезундской империи (1204—1215) // ВВ. 2001. Т. 60;
  • Карпов С. П. Средневековый Понт. N. Y., 2001;
  • Карпов С. П. У истоков политической идеологии Трапезундской империи: О происхождении титула ΜΕΓΑΣ ΚΟΜΝΗΝΟΣ // ВВ. 1981. Т. 42. С. 101—105;
  • Панарет М. Трапезундская хроника / Подг. А. Хаханова // Труды по востоковедению Лазаревского ин-та вост. языков. Вып. 23. — М., 1905;
  • Шукуров Р. «Новый Манцикерт» императора Феодора I Ласкариса // Византия между Востоком и Западом: Опыт ист. характеристики. СПб., 1999;
  • Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.