Майміравічы

сярэдневяковая княжацкая дынастыя
(Пасля перасылкі з Дынастыя Майміравічаў)

Майміравічы (Mojmírovci) — сучаснае найменне ўладарнай дынастыі Мараўскага княства, Вялікамаравіі і Нітранскага княства ў IX—X стагоддзях.

Заснавальнікам лічаць Майміра I, ад яго імя дынастыя атрымала назву. Апошнія вядомыя дынасты, відаць, загінулі ў 906 годзе, у барацьбе з мадзьярскімі плямёнамі. Звестак пра дынастаў да Майміра I і пасля 906 года няма.

Вядомыя прадстаўнікі правіць

  • Маймір I, князь мараўскі (830? — 833), вялікамараўскі (833—846)
  • Расціслаў, князь нітранскі (? — 846), вялікамараўскі (846—870; з 867 года фактычна ўладар толькі Мараўскага княства)
  • Славамір, часовы ўладар Вялікамаравіі ў 871 годзе
  • Святаполк I, князь нітранскі (850-я — 871), вялікамараўскі (871—894)
  • Маймір II, князь вялікамараўскі (894—906?)
  • Святаполк II, князь нітранскі (894—906?)
  • Прадслаў, уладар вобласці ў раёне сучаснай Браціславы (дыскусійна)