Дыснейлэнд

забаўляльны парк у Парыжы

Дыснейлэнд  — (да 1994 года Еўра-Дыснэйлэнд), — комплекс паркаў забаў кампаніі «Уолт Дысней» у горадзе Марн-ля-Вале ў 32 км на ўсход ад Парыжу. Плошча парка складае каля 1943 га. У сярэднім за год парыжскі Дыснейлэнд наведвае 12,5 млн чалавек. Адкрыццё парка адбылося 12 красавіка 1992 года. На тэрыторыі Дыснелэнда знаходзяцца два тэматычныя паркі Disneyland Park (з 1992) і Walt Disney Studios Park (з 2002 года), забаўляльны парк Disney Village, поле для гольфа Golf Disneyland, а таксама гатэлі і дзелавыя і жылыя кварталы. Дыснейлэнд Парыж уключае ў сябе пяць тэматычных паркаў, згрупаваных вакол замка Спячай прыгажуні, сімвала Дыснейлэнда.

Дыснейлэнд
англ.: Disneyland Park
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 12 красавіка 1992[1]
Заснавальнік Майкл Айснер
Адкрыты 12 красавіка 1992
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі 13 400 000 чел. (2016)
Адкрыты 12 апреля 1992 года
disneylandparis.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Adventureland (Краіна прыгодаў) правіць

Тут можна наведаць прыстанішча Рабінзона на галінах вялікага дрэва, востраў прыгодаў з лабірынтамі і піратамі. Можна пабываць на пірацкім караблі. Найбольш папулярныя атракцыёны Краіны прыгодаў: Indiana Jones and the Temple of Peril (Індыяна Джонс і Храм небяспечнасцяў), Adventure Isle (Востраў прыгод), хата на галінах дрэва Рабінзона Swiss Family Robinson і Pirates of the Caribbean

Frontierland (Памежная краіна) правіць

Пры дапамозе атракцыёна амерыканскіх горак і дома прывідаў Памежнай краіне быў перададзены дух Дзікага Захаду. Тут можна пакатацца на дзвюх параходах у стылі Вестарн, сустрэцца з каўбоямі і індэйцамі, пастраляць у ціры або наведаць невялічкі заапарк.

Галоўная вуліца пачынаецца пасля ўвахода ў Дыснейлэнд-Парк і ўмяшчае ў сябе невялікія крамы і рэстараны. Дарога вядзе да замка Спячай Прыгажуні, адкуль можна патрапіць у астатнія часткі DLP. Вуліца пабудавана ў стылі амерыканскага горада канца ХІХ-пачатка ХХ стагоддзяў, пры гэтым архітэктура моцна нагаднвае архітэктуру горада Марселін штата Місуры, дзе вырас Уолт Дысней.

Асноўныя атракцыёны правіць

  • Disneyland Railroad — Main Street Station (вакзал з цягнікамі)
  • Main Street Vehicles (олдтаймеры)
  • Discovery Arcade і Liberty Arcade (пасажы для шпацыру)
  • Disney Parade (афіцыйны парад)
  • FANTILLUSION! (начны светавы парад) і Wishes (фейрверк над замкам Спячай Прыгажуні).

Discoveryland (Краіна адкрыццяў) правіць

У гэтай краіне наведвальнікі могуць пабачыць прыдуманую Жулям Вернам будучыню. У цэнтры знаходзяцца амерыканскія горкі, якія былі адноўлены ў 2005 годзе. Іншыя атракцыёны ў Краіне адкрыццяў: Buzz Lightyear Laser Blast (інтэрактыўны Dark Ride), Star Tours (сімулятар палётаў), Orbitron (арэлі з ракетамі) і Autopia (карцінгавая траса).

Fantasyland (Краіна фантазіі) правіць

Краіна фантазій разлічана ў першую чаргу на маладых наведвальнікаў. Атракцыёны ўяўляюць сабою адаптаваныя сюжэты папулярных казак. Тут знаходзіцца пячора цмока La Taniere du Dragon. Таксама ў наяўнасці атракцыёны па вядомым казкам «Беласнежка і семь гномаў», «Пітар Пэн», «Аліса ў краіне цудаў», «Пінокіа», «Аладзін», «Русалачка».

Уваходныя квіткі правіць

Існуе некалькі тыпаў уваходных квіткоў:

  • «1 дзень/1 парк» дае права на наведванне аднаго з паркаў на працягу аднаго дня.
  • «1 дзень/2 паркі» дае права на наведванне дзвюх паркаў.
  • «2, 3, 4 або 5 дзён/2 паркі» — шматразовае наведванне паркаў Дыснейлэнда.

Усе квіткі можна набыць на афіцыйным сайце парка Дыснейлэнд Парыж

Зноскі

  1. Disney Insider Yearbook: 2005 Year in Review — 2005. — P. 81. — 169 p. — ISBN 978-1-4231-0151-2