Дыфеніламін

хімічнае злучэнне

Дыфеніламін — арамытычнае злучэнне, другасны араматычны амін6Н5)2NН.

Дыфеніламін
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C₁₂H₁₁N
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 122-39-4
PubChem 11487
Рэг. нумар EINECS 204-539-4
SMILES
RTECS JJ7800000
ChemSpider 11003

Бясколерныя крышталі, цямнеючыя пад уздзеяннем святла. Тэмпература плаўлення 54—55 °C. Тэмпература кіпення 302 °C. Шчыльнасць 1,159 г/см³ пры тэмпературы 25 °C. Амаль не раствараецца ў халоднай вадзе. Раствараецца ў канцэнтраваных мінеральных кіслотах, бензоле, этаноле, эфіры. Больш слабая аснова, чым анілін.

Ядавітае рэчыва.

Атрыманне правіць

Дыфеніламін атрымліваюць узаемадзеяннем аніліну з гідрахларыдам аніліну пры тэмпературы 300 °C у прысутнасці каталізатара, або прапусканнем пары аніліну праз аксід алюмінію Al2O3 пры тэмпературы 400 °C.

Выкарыстанне правіць

Дыфеніламін выкарыстоўваецца ў вытворчасці антыаксідантаў палімераў, стабілізатараў нітрацэлюлозы, азафарбавальнікаў, інсектыцыдаў, у якасці інгібітара карозіі мяккай сталі і індыкатара ў аналітычнай хіміі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць