Дыфузная спазма стрававода

Дыфузная спазма стрававода — другое па распаўсюджанасці (пасля ахалазіі кардыі) парушэнне маторыкі стрававода: наяўнасць моцных, без прапульсіўнасці, няўзгодненых скарачэнняў цягліц стрававода адначасова на розных узроўнях. Этыялогія невядомая.

Дыфузная спазма стрававода
МКХ-10 K22.4.22.4.
МКБ-10-КМ k22.4
МКХ-9 530.5530.5
DiseasesDB 32060
MedlinePlus 000289
eMedicine med/743 
MeSH D015155
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сімптомы і плынь правіць

Сімптомы могуць з'явіцца ў любым узросце, але найчасцей на хваробу пакутуюць асобы пасля 40 гадоў. Характэрны боль у грудной клетцы, часцей за ўсё за грудзінай, і дысфагія. Боль можа ўзнікаць з першымі порцыямі ежы, але часам і незалежна ад прыёмаў ежы. Дысфагія можа прывесці да недаядання.

Дыягностыка правіць

Дыягназ ставіцца на падставе рэнтгенапісу стрававода пасля ўвядзення кантраснага рэчыва (парушэнне праходжання кантраснага рэчыва, выгляд «лейцара», вельмі моцныя спазмы могуць нагадваць дывертыкулы) і манаметрыя стрававода. Заўсёды варта выканаць эндаскапічнае даследаванне для выключэння арганічных прычын дысфагіі і адпаведныя абследванні, каб выключыць ішэмічную хваробу сэрца.

Лячэнне правіць

Фармакалагічнае — як пры ахалазіі — выкарыстанне блакатараў кальцыевых каналаў (ніфедыпін) або нітратаў (нітрагіцэрын, ізасарбіда дынітрат). Многія пацыенты маюць патрэбу ў зніжэнні сакрэцыі страўнікавай кіслаты з дапамогай інгібітару пратоннай помпы (амепразол). Перавагі аператыўнага лячэння не ўстаноўлена.

Літаратура правіць

  • Gajewski, Piotr. Interna Szczeklika - mały podręcznik 2016/2017. — Elsevier, 2016. — 1535 с. — ISBN 978-83-7430-491-7.