Нататкі правіць

Дыхальца, або стыгма (лац.: stigmate, stigma), — вонкавая адтуліна органаў дыхання ў насякомых.

Дыханне правіць

Дыханне ў насякомых адбываецца з дапамогай трахей. Трахеі адкрываюцца вонкі з дапамогай дыхальцаў, якія размяшчаюцца на верхнім баку па баках сярэдня- і заднягрудзей і 6-8 першых брушных сегментаў. У трахейную сістэму паветра паступае праз дыхальца. Кожнае дыхальца адкрываецца ў трахеі.

У дарослай стадыі ў жукоў дыхальцаў становіцца менш, чым у лічынкавай стадыі.

У залежнасці ад колькасці дыхальцаў дыхальная сістэма насякомых можа ставіцца да аднаго з наступных тыпаў:

  1. галапнейстычная — маецца 2 пары грудных і 8 пар брушных дыхальцаў, характэрная для большасці імага і лічынак геміметабалічных насякомых;
  2. геміпнейстычная (галаметабалічныя насякомыя, іх лічынкі і кукалкі). У сваю чаргу ў ёй вылучаюць некалькі падтыпаў:
    • перыпнейстычная (на грудзях 1 пара дыхальцаў);
    • амфіпнейстычная (1 пара грудных дыхальцаў і 2-3 пары на пярэдніх сегментах брушка);
    • метапнейстычная (толькі 1 пара дыхальцаў на канцы брушка)
    • апнейстычная (дыхальцы адсутнічаюць і паветра пранікае праз паверхню ўсяго цела або з дапамогай трахейных жабраў — водныя лічынкі, лічынкі наезнікаў і мух-тахін).

Ілюстрацыі правіць

Літаратура правіць