Дыханне — асноўная форма дысіміляцыі ў чалавека, жывёл, раслін і многіх мікраарганізмаў. Пры дыханні багатыя хімічнай энергіяй рэчывы, якія належаць арганізму, акісляюцца да бедных энергіяй канчатковых прадуктаў (дыяксіду вугляроду і вады), выкарыстоўваючы для гэтага малекулярны кісларод.

Дыхальная сістэма чалавека

Аэробныя арганізмы маюць патрэбу ў кіслародзе дзеля вызвалення энергіі праз дыханне, у выглядзе абмену рэчываў багатых на энергію, як глюкоза. Дыханне ёсць адзіны працэс, які дастаўляе кісларод туды, дзе ён патрэбны ў арганізме і выводзіць адтуль вуглякіслы газ. Яшчэ адзін важны працэс уключае ў сябе рух крыві па крывяноснай сістэме. Газаабмен адбываецца ў лёгачных альвеолах шляхам пасіўнай дыфузіі газаў паміж альвеалярных газам і крывёю ў лёгачных капіляраў. Пасля таго як гэтыя раствораныя газы з'явіліся ў крыві, сэрца іх пераносіць па ўсяму целу. Акрамя выдалення вуглякіслага газу, дыханне прыводзіць да страты вады з арганізма. У выдыханым паветры адносная вільготнасць складае 100%, паколькі вада дыфузуе праз вільготную паверхню дыхальных шляхоў і альвеолаў.

У раслін правіць

Дыханне ўласціва ўсім органам, тканкам і клеткам расліны. Інтэнсіўнасць дыхання можна вызначыць, вымяраючы колькасць вуглякіслага газу, які выдаткоўваецца тканкамі, або вымяраючы кісларод, які паглынаецца імі. Больш інтэнсіўна дыхаюць маладыя, хуткарослыя органы і тканкі раслін. Найбольш актыўным з'яўляецца дыханне рэпрадуктыўных органаў, потым лісце. Слабей за ўсё дыхаюць сцёблы і карані. Расліны, якія здольныя існаваць у ценю, дыхаюць слабей за святлалюбных. Для высакагорных раслін, адаптаваных да паніжанага парцыяльнага ціску O2, характэрная падвышаная інтэнсіўнасць дыхання.

Гл.таксама правіць

Спасылкі правіць