Дыяна (лац.: Diana, верагодна той жа корань, што і дэў, Дзіў, Зеўс, лац.: deus 'бог') у рымскай міфалогіі — багіня жывёльнага і расліннага света, палявання, жаноцкасці і ўрадлівасці, дапаможніца падчас родаў, увасабленне Месяца; адпавядае грэчаскім Артэмідзе і Селене.

Дыяна
Міфалогія старажытнарымская рэлігія
Пол жанчына
Бацька Юпітэр
Маці Latona[d]
Браты і сёстры Апалон[d][1]
Дзеці Амур
У іншых культурах Артэміда, Селена, Moon[d] і Devana[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пазней Дыяну сталі таксама атаясамліваць з Гекатай. Дыяну яшчэ называлі Трывіяй — багіняй трох дарог (яе выявы ўсталёўваліся на скрыжаваннях), гэтае імя тлумачылася як сімвал трайной улады: на нябёсах, на зямлі і пад зямлёй. Таксама Дыяну атаясамлівалі з карфагенскай нябеснай багіняй Цэлестай. У рымскіх правінцыях пад імем Дыяны пакланяліся мясцовым духам — «гаспадарыням леса».

У Рыме культ Дыяны лічыўся «іншаземным» і не распаўсюджаным у патрыцыянскіх колах, але быў папулярным сярод рабоў, якія карысталіся ў храмах Дыяны правам недатыкальнасці. Цар Сервій Тулій, згодна з паданнем, сам народжаны ў рабстве, прысвяціў Дыяне храм на рыскім узгорке Авенцін. Гадавіна заснавання храма лічылася святам рабоў.

З храмам Дыяны на Авенціне звязана паданне аб незвычайнай карове, гаспадару якой было прадказана, што той, хто прынясе яе ў ахвяру Дыяне ў гэтым храме, атрымае ўладу над Італіяй. Цар Сервій Тулій, даведаўшыся аб гэтым, хітрасцю завалодаў каровай, прынёс яе ў ахвяру і прымацаваў рогі да сцяны храма.

У гонар Дыяны быў названы астэроід (78) Дыяна, адкрыты ў 1863 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць