Дыяна (прынцэса Уэльская)

Дыяна, прынцэса Уэльская (англ.: Diana, Princess of Wales), народжаная лэдзі Дыяна Спенсер[5] (англ.: Lady Diana Spencer; 1 ліпеня 1961, Сандрынгем, Норфалк — 31 жніўня 1997, Парыж) — з 1981 па 1996 першая жонка прынца Уэльскага Чарлза, спадчынніка брытанскага прастола. Шырока вядомая як прынцэса Дыяна, лэдзі Дыяна або лэдзі Дзі. Паводле апытання, праведзенага ў 2002 годзе вяшчальнай кампаніяй «BBC», Дыяна заняла трэцяе месца ў спісе ста найвялікшых брытанцаў у гісторыі.

Дыяна, прынцэса Уэльская
Diana, Princess of Wales
Сцяг Яе Высокасць прынцэса Уэльская
29 ліпеня 1981 года — 31 жніўня 1997 года
Папярэднік Марыя Тэкская
Пераемнік Кэтрын Мідлтан
Нараджэнне 1 ліпеня 1961(1961-07-01)[1][2][…]
Смерць 31 жніўня 1997(1997-08-31)[1][2][…] (36 гадоў)
Месца пахавання на тэрыторыі сямейнага памесця Спенсераў — Элтарп
Род Spencer family[d][3] і Віндзорская дынастыя
Імя пры нараджэнні англ.: Diana Frances Spencer
Бацька John Spencer, 8th Earl Spencer[d][1][4]
Маці Frances Shand Kydd[d][1][4]
Муж Карл III[1][3][…]
Дзеці Уільям, прынц Уэльскі[1][3][…] і Гары, герцаг Сасекскі[1][3][…]
Веравызнанне Царква Англіі і хрысціянства
Адукацыя
Дзейнасць абаронца навакольнага асяроддзя, філантроп, гуманіст, свецкая львіца, арыстакратка, kindergarten teacher
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Royal Family Order of Elizabeth II Order of the Virtues Order of the Crown (Netherlands)
Сайт royal.uk/diana-pr… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзяцінства Дыяна правяла ў Сандрынгеме, тамсама атрымала пачатковую хатнюю адукацыю. Яе настаўніцай стала гувернантка Гертруда Ален, якая вучыла яшчэ Дыяніну маці.

Сваю адукацыю Дыяна працягнула ў Сілфілдзе, у прыватнай школе каля Кінгс-ліны, потым у падрыхтоўчай школе Рыдлсуорт-Хол.

У дванаццаць гадоў яе прынялі ў прывілеяваную школу для дзяўчат ва Уэст-Хіл, у Севеноукс, графства Кент.

«Лэдзі Дыянай» яна стала ў 1975 годзе, калі яе бацька прыняў спадчынны тытул графа. У гэты перыяд сям’я пераязджае ў старажытны радавы замак Олтарп-Хаўс у Нартгемптаншыры.

Узімку 1977 гады, перад тым як паехаць вучыцца ў Швейцарыю, шаснаццацігадовая лэдзі Дыяна ўпершыню сустракае прынца Чарлза, калі той прыязджае ў Олтарп на паляванне.

Апынуўшыся ў Швейцарыі, Дзіяна хутка засумавала па доме, таму вярнулася ў Англію раней часу. Разам з трыма сяброўкамі яна наняла кватэру ў цэнтры Лондана і пачала працаваць памочніцай выхавальніка ў дзіцячым садку «Маладая Англія» у Піміліка.

Сямейнае жыццё правіць

Дачка графа Спенсера, прадстаўніка галіны таго ж сямейства Спенсер-Чэрчыляў, што і Джон Чэрчыль, герцаг Мальбара, і Уінстан Чэрчыль. Нягледзячы на ​​фармальна «некаралеўскае» паходжанне, у Дыяне цякла каралеўская кроў. Яе продкі па бацьку былі носьбітамі каралеўскай крыві праз незаконнароджаных сыноў караля Карла II Англійскага і незаконнароджанай дачкі караля Якава IІ. Графы Спенсер здаўна пражывалі ў самым цэнтры Лондана, у Спенсер-хаузе.

Дыяна пазнаёмілася з прынцам у час дабрачыннага мерапрыемства, выйшла замуж за яго 29 ліпеня 1981 года; да вяселля была прыкавана вялікая ўвага публікі і СМІ. У 1982 і 1984 нарадзіліся сыны Дыяны і Чарлза, прынцы Уільям і Гары (Генры) Уэльскі, якія з’яўляюцца наступнымі ў чарзе на спадчыну брытанскай кароны пасля свайго бацькі. К сярэдзіне 1990-х гадоў адносіны паміж мужам і жонкай сапсаваліся, у прыватнасці, праз працяглыя адносіны Чарлза з Камілай Паркер Боўлз (якая, пасля гібелі Дыяны, стала яму за жонку). Сама Дыяна колькі часу была ў блізкіх адносінах з сваім інструктарам па верхавой яздзе Джэймсам Х’юітам, у чым прызналася ў 1995 годзе ў тэлеінтэрв’ю (годам раней Чарлз зрабіў аналагічнае прызнанне аб сувязі з Камілай). Шлюб распаўся ў 1992 годзе, пасля чаго муж і жонка жылі па сабе, і завяршыўся разводам ў 1996 годзе з ініцыятывы каралевы Елізаветы II.

Незадоўга да гібелі, у чэрвені 1997 года, Дыяна пачала хадзіць з кінапрадзюсерам Додзі аль-Фаедам, сынам егіпецкага мільярдэра Махамеда аль-Фаеда, аднак апрача прэсы гэты факт не пацвердзіў ні адзін з яе сяброў, таксама гэта абвяргаецца ў кнізе дварэцкага Лэдзі Дыяны — Пола Барэла, які быў блізкім сябрам прынцэсы.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Lundy D. R. Lady Diana Frances Spencer // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Diana Frances Spencer (Prinzessin Diana, Princess Diana, Diana Princess of Wales, Lady Di) // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д https://www.princeofwales.gov.uk/biographies/hrh-prince-wales Праверана 4 мая 2020.
  4. а б Kindred Britain
  5. Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.15.

Спасылкі правіць