Ды́ян Ка́сій Какцеа́н (грэч. Δίων Κάσσιος, лац.: Lucius Claudius Cassius Dio Cocceianus; 155 — 235) — рымскі консул і гісторык грэчаскага паходжання, аўтар часта цытуемай «Рымскай гісторыі» («Роμαικη», лац.: «Historia Romana») у 80 кнігах, якія ахопліваюць гісторыю ад заснавання горада да часоў Аляксандра Севера.

Дыян Касій
стар.-грэч.: Δίων ὁ Κάσσιος
Консул, Старажытны Рым
з 229
Нараджэнне не раней за 155 і не пазней за 164
Смерць не раней за 229 і не пазней за 235
Імя пры нараджэнні лац.: Lucius Claudius Cassius Dio Cocceianus
Бацька Касій Апраніян[d]
Дзейнасць гісторык, палітык, ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго бацька, Касій Апраніян, быў пры Марку Аўрэліі намеснікам Далмацыі і Кілікіі. Дыян нарадзіўся ў Нікеі (Віфінія) і пасля атрымання рытарычнай адукацыі пачаў у 180 г. службовую кар'еру. Ён быў сенатарам, прэтарам, консулам (двойчы, разам з Аляксандрам Северам). Затым Дыян аддаліўся ад грамадскіх спраў і з'ехаў на радзіму ў Віфінію.

Дыян працаваў над «Гісторыяй» 22 года. Стыль Дыяна — рытарычны, манера выкладу — ясная і простая, але, напрыклад, у апісанні бітвы пры Карах некаторыя аддаюць перавагу Плутарху. На «Рымскую гісторыю» абапіраліся гісторык Яўстахій з Эпіфаніі (VI ст.), Іаан Антыяхійскі (VII ст.).

Сачыненне Дыяна захавалася не цалкам, але ў значнай частцы. Ад першых 35 кніг (якія апавядалі пра перыяд ад заснавання Рыма да 69 гады да н. э.) дайшлі малаважныя фрагменты і скарочаны пераказ у візантыйскага гісторыка Занары. Кнігі XXXVI—LIV, якія адносяцца да 69-10 гг. да н. э., захаваліся цалкам, а кнігі LV-LX (9 год да н. э. — 46 год н. э.) — з некаторымі лакунамі. Ад апошніх 20 кніг захаваліся значныя фрагменты. Утрыманне шэрагу заключных кніг пераказаў візантыйскі пісьменнік Ксіфілін.

Існуе поўны англійскі пераклад працы Дыяна Касія, апублікаваны ў «Loeb Classical Library».

Сачыненні правіць

Тэкст і англійскі пераклад:

Французскі пераклад:

Зноскі

  1. Дион, Кассий // Еврейская энциклопедияСПб.: 1910. — Т. 7. — С. 256–257.
  2. Любкер Ф. Dio // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 403–404.
  3. Dió Cassi // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968. Праверана 31 снежня 2020.
  4. ДИО́Н КА́ССИЙ // Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 31 снежня 2020.

Спасылкі правіць

  • Поўны англійскі пераклад: Roman History by Cassius Dio