Дэ́брэцэн (венг.: Debrecen) — горад на ўсходзе Венгрыі, другі па насельніцтве горад у краіне пасля Будапешта, адміністрацыйны цэнтр медзье Хайду-Біхар. Насельніцтва — 207 594 чалавек (2012).

Горад
Дэбрэцэн
венг.: Debrecen
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Медзье
Каардынаты
Мэр
Першая згадка
Плошча
461,25 км²
Вышыня цэнтра
121 ± 1 м
Насельніцтва
207 594 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+36)52
Паштовы індэкс
4000
Афіцыйны сайт
debrecen.hu (венг.)
Дэбрэцэн на карце Венгрыі
Дэбрэцэн (Венгрыя)
Дэбрэцэн
Від на цэнтр Дэбрэцэна з паветра

Гісторыя правіць

Горад утварыўся зліццём некалькіх суседніх паселішчаў, упершыню Дэбрэцэн згаданы ў 1235 годзе. Этымалогія назвы дакладна не вядома, па найбольш распаўсюджанай версіі яна ўзыходзіць да славянскага «Добре злием» — «Добрая глеба».

У 1361 годзе кароль Лаяш I дараваў Дэбрэцэну статус вольнага горада. У XV—XVI стст. Дэбрэцэн стаў важным гандлёвым горадам, тут праводзілася вялікая колькасць кірмашоў, галоўным чынам, сельскагаспадарчых. З 1450 па 1507 год ён знаходзіўся ва ўласнасці сям'і Хуньядзі.

Пасля ўварвання турак у сярэдзіне XVI стагоддзя Дэбрэцэн падпаў пад уладу кіраўнікоў Трансільваніі і атрымаў паўаўтаномны статус, якім карыстаўся да 1693 года, калі разам з астатняй Венгрыяй увайшоў у склад імперыі Габсбургаў.

У 1673 годзе ў Дэбрэцэн з Габсбургскай імперыі былі высланы 40 пратэстанцкіх пастараў, пасля чаго ідэі Рэфармацыі шырока распаўсюдзіліся ў горадзе. Дэбрэцэн атрымаў неафіцыйнае імя «венгерская Жэнева» і дагэтуль застаецца найбуйнейшым цэнтрам венгерскага кальвінізму. Рымска-каталіцкая царква змагла вярнуцца ў горад толькі ў 1715 годзе, калі быў пабудаваны манастыр ордэна піяраў і сабор Св. Ганны.

У 1849 годзе Дэбрэцэн апынуўся ў цэнтры Венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў. У красавіку 1849 года ў Дэбрэцэнскай Вялікай царкве адкрылася пасяджэнне Дзяржаўнага сходу, на якім Лаяш Кошут зачытаў дэкларацыю аб венгерскай незалежнасці. На перыяд рэвалюцыі Дэбрэцэн стаў фактычна сталіцай краіны.

Пасля здушэння рэвалюцыі ў горадзе паступова зноў пачаўся эканамічны рост. У 1857 годзе Дэбрэцэн і Будапешт злучыла чыгунка. У горадзе хутка расла колькасць фабрык, банкаў, школ, бальніц і новых будынкаў. У 1884 годзе ў Дэбрэцэне быў пушчаны першы ў Венгрыі трамвай на паравой цязе.

Пасля Першай сусветнай вайны да Румыніі адышла значная частка ўсходніх венгерскіх земляў, пасля чаго Дэбрэцэн апынуўся амаль прыгранічным горадам.

Падчас Другой сусветнай вайны горад моцна пацярпеў. У кастрычніку 1944 года ў яго наваколлях праходзіла Дэбрэцэнская аперацыя, пасля якой 50 % будынкаў горада было цалкам разбурана, яшчэ 20 % панеслі шкоду. Аднаўленне горада працягвалася аж да 60-х гадоў XX стагоддзя. У другой палове XX стагоддзя Дэбрэцэн стаў трэцім па велічыні горадам Венгрыі пасля Будапешта і Мішкальца, а ў 90-х гадах — другім пасля моцнага адтоку насельніцтва з Мішкальца ў выніку прамысловага крызісу.

Геаграфія правіць

Дэбрэцэн размешчаны ў гістарычным рэгіёне Альфёльд (Сярэднедунайская раўніна) у 220 кіламетрах на ўсход ад Будапешта, у 50 кіламетрах на поўдзень ад Ньірэдзьхазы. У 30 кіламетрах на ўсход праходзіць румынская мяжа.

Клімат правіць

Клімат Дэбрэцэна
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 16,2 20,4 25,9 30,5 33,7 39,1 41,8 40,4 36,8 31,2 25,1 18,7 41,8
Сярэдні максімум, °C 0,6 4,1 10,4 16,6 21,7 24,6 26,5 26,1 22,4 16,5 8,5 2,6 15,1
Сярэдняя тэмпература, °C −2,6 0,2 5,1 10,7 15,8 18,7 20,3 19,6 15,8 10,3 4,5 −0,2 9,9
Сярэдні мінімум, °C −5,5 −3 0,6 5,4 10,1 13,1 14,4 13,7 10,3 5,3 1,3 −2,8 5,2
Абсалютны мінімум, °C −30,9 −26,2 −17,8 −6,5 −2,8 2,1 4,5 1,7 −5,6 −11,5 −20 −25,4 −30,9
Норма ападкаў, мм 37 30 34 42 59 80 65 61 38 31 45 44 566
Крыніца: World Climate

Транспарт правіць

Дэбрэцэн звязаны некалькімі аўтадарогамі з Будапештам (аўтабан M35 і шаша E60, праз Сольнак), Мішкальцам, румынскім горадам Арадзя. Магістраль Е573 ідзе з Дэбрэцэна праз Ньірэдзьхазу ва ўкраінскі Чоп і далей на Ужгарад.

Праз горад праходзіць чыгунка Чоп — Дэбрэцэн — Сольнак — Будапешт. Час у дарозе на цягніку ад сталіцы — каля 3 гадзін.

Побач з Дэбрэцэнам размешчаны міжнародны аэрапорт, другі па велічыні ў краіне пасля будапешцкага. Аэрапорт быў адкрыты для камерцыйных палётаў у 2001 годзе на базе рэканструяванага аэрадрома былой савецкай ваеннай базы, годам пазней з яго пачалі здзяйсняцца міжнародныя рэйсы.

Гарадскі транспарт Дэбрэцэна прадстаўлены аўтобуснай і тралейбуснай сеткамі і адзінай трамвайнай лініяй.

Адукацыя правіць

 
Універсітэт Дэбрэцэна

Універсітэт Дэбрэцэна — адна з самых вядомых навучальных устаноў краіны. Ён быў заснаваны ў 1538 годзе, як Кальвінісцкі каледж. У 1912 годзе ператвораны ў Каралеўскі ўніверсітэт. У 2000 годзе ў яго склад уключаны Сельскагаспадарчы, Медыцынскі і Універсітэт імя Л. Кошута. Адзіны Універсітэт Дэбрэцэна ўключае 11 факультэтаў і 2 каледжа. Тут навучаюцца звыш 30 000 студэнтаў.

Спорт правіць

У горадзе базуецца адна з наймацнейшых футбольных каманд краіны — ФК Дэбрэцэн, якая выйграла першынствы краіны ў 2005, 2006, 2007, 2009, 2010 і 2012 гадах.

Славутасці правіць

 
Вялікая царква
 
Гасцініца «Залаты Бык»
  • Вялікая царква. Кальвінісцкі сабор, пабудаваны ў стылі неакласіцызм у 1821 годзе. Найбуйнейшы пратэстанцкі храм краіны.
  • Кафедральны сабор Св. Ганны. Каталіцкі сабор, збудаваны ордэнам піяраў у 1715 годзе.
  • Рэфармацкі каледж. Цяпер у будынку музей гісторыі пратэстанцтва ў Венгрыі, а таксама найбуйнейшая бібліятэка гістарычнай і рэлігійнай літаратуры.
  • Грэка-каталіцкая царква. Збудавана ў 1910 годзе ў візантыйскім стылі.
  • Тэрмальны парк Надзьёрдзё. Вялікі водны комплекс з тэрмальнымі ваннамі і басейнамі.
  • Будынак гасцініцы Залаты Бык. Найстарэйшая гасцініца Венгрыі.
  • Будынак Універсітэта.
  • Музей Дэры. Экспазіцыя музея прысвечана этнаграфіі і нацыянальнаму мастацтву.

У 40 кіламетрах ад Дэбрэцэна знаходзіцца нацыянальны парк «Хортабадзь», уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гарады-пабрацімы правіць

Спасылкі правіць