Дэвід Робертс (англ.: David Roberts; 24 кастрычніка 1796 — 24 лістапада 1864) — шатландскі мастак.

Дэвід Робертс
англ.: David Roberts
Фатаграфія
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1796(1796-10-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1864(1864-11-25)[1][3][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак арыенталізм[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Дэвід Робертс, эсквайр, у вопратцы палестынца, мастак Роберт Скот Лаўдэр  (англ.), 1840.
 
Востраў Грайя ў заліве Акаба ля скал Аравіі, 1839, літаграфія па малюнку Дэвіда Робертса.

Нарадзіўся ў сям'і рамесніка ў прыгарадзе Эдынбурга. Пасля заканчэння пачатковай школы быў вызначаны чаляднікам да маляра і дэкаратара Гэвіна Б'юга (Gavin Beugo).

У 1815 Робертс стаў працаваць самастойна. У 1819 — сцэнограф Каралеўскага Тэатра ў Глазга, у 1820 — у Эдынбургскім тэатры, з 1822 — у тэатры Друры-Лейн (Лондан), а з 1826 года — у тэатры Ковент Гардэн. Першая выстаўка карцін адбылася ў 1824.

Праславіўся як майстар малявання архітэктурных помнікаў. У 1824 падарожнічаў па Францыі, Бельгіі, Галандыі і Германіі, дзе зрабіў мноства малюнкаў, якія ў той час мелі вялікі попыт, паколькі фатаграфія яшчэ не была вынайдзенай, і малюнкі і гравюры былі адзіным спосабам паказаць чытачу як выглядаюць далёкія краіны. У 18321833 правёў адзінаццаць месяцаў у Іспаніі і Марока.

Дэвід Робертс быў таксама заснавальнікам Таварыства брытанскіх мастакоў, якое ўзначаліў у 1831 годзе.

Найбольш плённай была паездка мастака ў Егіпет і Палестыну ў 18381839 гадах.

Робертс адплыў у гэта падарожжа 11 верасня 1838 з Марселю і 24 верасня прыбыў у Александрыю. На караблі мастак падняўся па Нілу далёка ў Нубію, да храма Абу-Сімбел. C 7 лютага па 13 мая 1839 года здзейсніў падарожжа праз Сінай і Петру ў Ерусалім і іншыя месцы Святой зямлі. 21 ліпеня 1839 мастак вярнуўся ў Англію. Ён прывёз з сабой 272 малюнка, карціну, якая паказвае панараму Каіра, тры сшытка эскізаў і дзённік падарожжа, перапісаны яго дачкой Крысцінай.

У 1841 годзе Дэвід Робертс быў абраны чальцом Каралеўскай Акадэміі. Публікацыя ў 18421849 альбома гравюр з егіпецкіх і палестынскіх карцін прынесла Робертсу еўрапейскую вядомасць. Ён стаў самым знакамітым мастаком віктарыянскай эпохі.

У 1843 годзе Робертс яшчэ раз пабываў у Францыі, Бельгіі і Галандыі, у 1851 годзе — у паўночнай Італіі, праз два гады — у Рыме і Неапалі, а пазней — зноў у Бельгіі і ў Парыжы.

Зноскі

  1. а б David Roberts // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. David Roberts (III) // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. David (schilder) Roberts // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Спасылкі правіць