Дэвід Уорк Грыфіт

Дэвід Льюэлін Уорк Грыфіт (англ.: David Llewelyn Wark Griffith; 22 студзеня 1875, Крэствуд, штат Кентукі — 23 ліпеня 1948) — амерыканскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, прадзюсар, з творчасці якога часта адлічваюць гісторыю кіно як асобнага віду мастацтва.

Дэвід Уорк Грыфіт
David Llewelyn Wark Griffith
Імя пры нараджэнні David Llewelyn Wark Griffith
Дата нараджэння 22 студзеня 1875(1875-01-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 1948(1948-07-23)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  ЗША
Бацька Jacob Wark Griffith[d][6]
Жонка Лінда Арвідсан[d]
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, мантажор, выканаўчы прадзюсар, рэжысёр
Кар’ера 19071931
Кірунак Нямое кіно
Узнагароды
IMDb ID 0000428
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

The Adventures of Dollie (1908)

Да прыходу ў кінематограф Д. У. Грыфіт пісаў апавяданні, вершы і п'есы, спрабаваў сябе як тэатральны акцёр. У 1907 пачаў актыўна прапаноўваць свае сцэнарыі кінастудыям, выступаць як акцёр у асобных фільмах.

У 1908 дэбютаваў як рэжысёр фільма «Прыгоды Долі». На працягу 1908-13 паставіў звыш 300 карцін (пераважна кароткаметражных), у якіх шукаў новыя сродкі мастацкай выразнасці. Найвышэйшым творчым дасягненнем рэжысёра лічыцца яго стужка «Нараджэнне нацыі» (1915), прысвечаная падзеям Грамадзянскай вайны ў ЗША. Гэты надзвычай працяглы (больш за тры гадзіны) фільм атрымаў вялікі камерцыйны поспех і быў прызнаны шэдэўрам сусветнага кінамастацтва. Яшчэ адзін выдатны твор — «Нецярпімасць» (1916) — паказваў розныя гістарычныя эпохі і аказаў істотны ўплыў на развіццё кінематографа.

Да ліку найбольш важных творчых здабыткаў, навацый Д. У. Грыфіта адносяцца выкарыстанне рухомай камеры, распрацоўка прынцыпаў кінамантажу, вызваленне кінамастацтва ад тэатральнай умоўнасці. Сярод яго паспяховых пастановак — фільмы «Сэрца свету» (1918), «Зламаныя парасткі» (1919), «Шлях на Ўсход» (1920), «Хіба жыццё не цудоўнае?» (1924) і інш. Д. У. Грыфіт з вялікай цяжкасцю прыняў выкарыстанне гуку ў кіно. Быў адным з заснавальнікаў кінакампаніі «Юнайтэд Артыстс».

Фільмаграфія правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі правіць