Дэкада́нс (ад французскага decadence — заняпад) — агульная арыентацыя шматлікіх напрамкаў у амерыканскім і еўрапейскім мастацтве канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Тэрмін узнік у Францыі ў 1880-х гадах. Асноўныя матывы дэкадансу — адчуванне безнадзейнасці, страта сэнсу быцця, крызыс ідэалаў, тэмы смерці, адзіноцтва, «зыходу ў сябе». Характэрныя змрочныя настроі, культ вытанчанай, згасаючай прыгажосці, часта грэбаванне нормамі грамадства і маралі, эскапізм, індывідуалізм, ідэя свабоды творчасці дзеля творчасці. Дэкаданс праявіўся ва ўсіх відах мастацтва і ў розных стылях. У літаратуры ён найбольш выражаны ў творчасці Э. По, О. Уайльда, Ш. Бадлера, французскіх сімвалістаў (П. Верлен, А. Рэмбо і інш.), таксама дэкаданс прыметны ў жывапісе і графіцы стылю мадэрн (напр., О. Бёрдслей).

Спасылкі правіць