«Дэкало́г, чаты́ры» (польск.: Dekalog, cztery) — чацвёртая частка дзесяцісерыйнага тэлецыкла «Дэкалог», прысвечанага Дзесяці запаведзям. Фільм зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[2]. Прэм’ера фільма на польскім тэлебачанні адбылася 25 мая 1990 года[3].

Дэкалог, чатырыM:
польск.: Dekalog, cztery
Жанр драма
Рэжысёр
Прадзюсар Рышард Чуткоўскі
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія TELEWIZJA POLSKA S.A.[d]
Працягласць 55 хв.
Краіна
Мова польская
Год 1989
Папярэдні фільм Дэкалог, тры
Наступны фільм Дэкалог, пяць
IMDb ID 0094986

Фільм «Дэкалог, чатыры» адпавядае чацвёртай з Дзесяці запаведзяў: «Шануй бацьку свайго і маці сваю»[4].

Сюжэт правіць

Чацвёртая запаведзь паводле каталіцкай традыцыі: «Шануй бацьку свайго і маці сваю»[4].

Дваццацігадовая Анка (Адрыяна Беджыньска), студэнтка варшаўскай Тэатральнай акадэміі, жыве разам са сваім бацькам, Міхалам (Януш Гаяс). Маці Анкі памерла неўзабаве пасля яе нараджэння. Анка з Міхалам добра ладзяць, іх адносіны хутчэй нагадваюць адносіны сяброў, чым ба́цькі і дачкі. Міхал часта выязджае за мяжу ў камандзіроўкі, але Анцы гэта не падабаецца, яна не любіць, калі Міхала няма побач.

Палівальны панядзелак, раніца. Анка ўваходзіць у пакой з графінам вады. На стале яна бачыць канверт. Почыркам бацькі на ім напісана: «Адкрыць па маёй смерці». Анка падкрадаецца да ложка свайго бацькі і аблівае яго, крыху пазней Міхал насцігае Анку ў ванне і вылівае на яе цэлую каструлю. Сёння Міхал зноў адпраўляецца ў камандзіроўку, Анка праводзіць яго да аэрапорта.

Анка ўжо даўно выведала пра існаванне канверта, які трэба адкрыць пасля бацькавай смерці, аднак ён ніколі не забываўся яго дома падчас сваіх паездак, як у гэты раз. Праз некалькі дзён Анка ўжо не можа стрымацца і ўрэшце, седзячы на беразе ракі, адкрывае яго. Унутры яна знаходзіць іншы канверт. На ім почыркам яе маці значыцца «Для маёй дачкі Анны». Яна хоча адкрыць і гэты канверт, але сумняваецца. Яе позірк сустракаецца з позіркам байдарачніка (Артур Барчыш), які ўважліва за ёй назірае. Анка ўкладае мамін ліст назад у бацькаў канверт.

Разбіраючы «сямейныя рэліквіі», Анка знаходзіць фотаздымак, на якім бачыць сваю маці і некалькіх маладых людзей. Анка здагадваецца, што Міхал, верагодна, не яе біялагічны бацька. Сярод рэчаў яна знаходзіць стос чыстых канвертаў, дакладна такіх, як і канверт з маміных лістом.

Праз тыдзень Міхал вяртаецца з паездкі, Анка сустракае яго ў аэрапорце. З панурым выглядам Анка чытае на памяць ліст сваёй маці. У ім гаворыцца, што Міхал не з’яўляецца яе сапраўдным бацькам. Ён дае ёй аплявуху. Зрэшты, потым, ужо дома, ён тлумачыць, што насамрэч не здзіўлены, хоць і не ведаў зместу ліста. Ён апавядае, што ўжо колькі разоў хацеў аддаць ёй гэты ліст, але спярша яна была замалая, потым завялікая. Ён прызнаецца, што наўмысна пакінуў ліст, каб яна знайшла яго і прачытала.

Сталы адзінокі мужчына і маладая дзяўчына спрабуюць высветліць, што сапраўды адбываецца між імі. Анка гаворыць, што кожны раз, калі яна мела адносіны з хлопцамі, яна адчувала, што некаму здраджвае. І цяпер яна ведае, што здраджвала Міхалу. Анка пытаецца ў бацькі, ці яго пачуцці да яе толькі пачуцці бацькі і сябра, ці гэта пачуцці мужчыны. Бацька прызнаецца, што адчуваў рэўнасць, калі бачыў, як яна сустракаецца з хлопцамі, і гэта была не бацькоўская рэўнасць. Анка настойвае на тым, каб Міхал не баяўся сваіх жаданняў і пачуццяў — яна не яго дачка, але Міхал не пагаджаецца.

Наступнай раніцай Анка прачынаецца і бачыць, што Міхала няма. Яна падбягае да акна і бачыць, што ён некуды сыходзіць. Анка палохаецца, што Міхал вырашыў пакінуць яе, яна гукае яго з акна, называючы «татачкам». Яна выбягае з дому, даганяе яго і прызнаецца, што хлусіла яму. Яна не адкрывала ліст, а той, што яна паказвала бацьку, быў падробкай. Сапраўдны ліст яе маці ўсё яшчэ неадкрыты. Анка прапануе спаліць сапраўдны ліст, і Міхал пагаджаецца. Аднак ліст не згарае цалкам. Анка і Міхал могуць прачытаць невялікую яго частку. Яны бачаць словы, якія вельмі нагадваюць пачатак падробленага ліста. Анка чытае: «Дарагая дачушка, хацела б табе расказаць нешта вельмі важнае. Міхал не…» Больш слоў не разабраць. Астатняе згарэла.

Акцёрскі склад правіць


   Адрыяна Беджыньска[pl]   –   Анка
   Януш Гаяс[pl]   –   Міхал, бацька Анкі
   Артур Барчыш[pl]   –   байдарачнік
   Адам Ханушкевіч[pl]   –   прафесар у Тэатральнай акадэміі
   Анджэй Блюменфелд[pl]   –   Адам, прыяцель Міхала
   Томаш Казловіч[pl]   –   Ярэк, хлопец Анкі
   Эльжбета Кіларска[pl]   –   маці Ярэка
   Хелена Норавіч[pl]   –   акулістка
   Аляксандр Бардзіні[pl]   –   галоўурач бальніцы («Дэкалог, два»)
   Ян Тэсаж[pl]   –   Вальдэмар Рэкоўскі, таксіст («Дэкалог, пяць»)

Саўндтрэк правіць

Выхад правіць

Прэм’ера фільма адбылася 8 верасня 1989 года на Венецыянскім кінафестывалі[3]. Пазней фільм дэманстраваўся на Кінафестывалі ў Чыкага 19 кастрычніка 1989 года[5]. Прэм’ера фільма на польскім тэлебачанні адбылася 25 мая 1990 года[3].

Зноскі правіць

  1. http://www.filmaffinity.com/en/film110387.html
  2. Dekalog (польск.). Інтэрнэт-база польскага кіно. Праверана 17 чэрвеня 2021.
  3. а б в Dekalog, cztery (TV Episode 1989) — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 чэрвеня 2021.
  4. а б Агульны катэхізіс . Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Праверана 17 чэрвеня 2021.
  5. Chicago International Film Festival (англ.). Сайт «Chicago Reader» (12 кастрычніка 1989). Праверана 17 чэрвеня 2021.

Літаратура правіць

  • Joseph G. Kickasola. The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — 332 p. — ISBN 978-0-826-41559-2.

Спасылкі правіць