Дэкларацыя Бальфура 1917 года

Дэкларацыя Бальфура 1917 года — афіцыйны ліст, датаваны 2 лістапада 1917 года, ад міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Артура Бальфура да лорда Уолтэру Ротшыльду, прадстаўніку брытанскай яўрэйскай абшчыны, для перадачы Сіянісцкай федэрацыі Вялікабрытаніі.

Тэкст дэкларацыі

Утрыманне правіць

Міністэрства замежных спраў, 2 лістапада 1917 года

Паважаны лорд Ротшыльд,

Маю гонар перадаць Вам ад імя ўрада Яго Вялікасці наступную дэкларацыю, у якой выражаецца спачуванне сіянісцкім памкненням яўрэяў, прадстаўленую на разгляд кабінета міністраў і ім ухваленую:

«Урад Яго Вялікасці з ухваленнем разглядае пытанне пра стварэнне ў Палесціне нацыянальнага ачага для яўрэйскага народа, і прыкладзе ўсе высілкі для садзейнічання дасягненню гэтай мэты; пры гэтым ясна мяркуецца, што не павінна здзяйсняцца ніякіх дзеянняў, якія маглі б парушыць грамадзянскія і рэлігійныя правы існых неяўрэйскіх абшчын у Палесціне або правы і палітычны статус, якімі карыстаюцца яўрэі ў любой іншай краіне».

Я быў бы вельмі ўдзячны Вам, калі б Вы давялі гэту Дэкларацыю да ведама Сіянісцкай федэрацыі.

Шчыра Ваш,

Артур Джэймс Бальфур.

— Дэкларацыя Бальфура ад 2 лістапада 1917 года

Мэты правіць

Паводле слоў Ллйд Джорджа, «…дэкларацыя Бальфура не з'яўляецца простым актам міласэрнасці. Варта зразумець, што гаворка ідзе пра здзелку ў абмен… на падтрымку яўрэямі ўсяго свету справы саюзнікаў»[1]

Сярод магчымых мэт выдання дэкларацыі зваліся:

  • Падахвочванне амерыканскай яўрэйскай абшчыны аказаць ціск на ўрад ЗША з мэтай дамагчыся ад яго ўступлення ў Першую сусветную вайну на боку Антанты.
  • Спроба аказаць ціск на расійскіх яўрэяў, з мэтай прадухіліць распаўсюджанне сярод іх бальшавізму і тым самым перасцерагчы Расію ад выхаду з вайны.
  • Атрыманне Вялікабрытаніяй маральнага права на кантроль над Палесцінай пасля вайны. Паводле англа-французскай дамоўленасці, якая папярэднічала дэкларацыі, у цэнтральнай Палесціне меркавалася стварыць зону пад міжнародным, а не брытанскім кантролем.[2]

Наступствы правіць

У лютым 1918 г. пра сваю згоду з «Дэкларацыяй» заявіла Францыя, 9 мая 1918 г. — Італія, 31 жніўня 1918 г. яе ўхваліў прэзідэнт ЗША Вільсан, а затым, 30 чэрвеня 1922 г., кангрэс ЗША[1].

24 красавіка 1920 г. на канферэнцыі ў Сан-Рэма «Дэкларацыя Бальфура» была зацверджана саюзнікамі як аснова паваеннага ўрэгулявання ў Палесціне, а 24 ліпеня 1922 г. уключана ў тэкст мандата Вялікабрытаніі на Палесціну, зацверджанага «Лігай Нацый». У 1945 годзе, калі замест «Лігі Нацый» была створана Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, у яе статут уводзіцца артыкул пра захаванне ў сіле ўсіх мандатаў «Лігі Нацый»[3]. Гэты прынцып быў пацверджаны і Гаагскім міжнародным судом. Такім чынам, «Дэкларацыя Бальфура» працягнула сваё дзеянне і пасля ўтварэння ААН.

Тэкст дэкларацыі Бальфура не ўтрымлівае згадвання Іерусаліма і межаў Палесціны, якая ў тыя гады не з'яўлялася самастойнай палітычнай, адміністрацыйнай ці геаграфічнай адзінкай. Гэта нявызначанасць стала ў далейшым крыніцай розначытанняў у трактоўках дэкларацыі[4]. Паводле апытання грамадскай думкі, праведзенага ў канцы 2004 года ў розных краінах свету сярод 24 тысяч прадстаўнікоў арабскай інтэлігенцыі, якія маюць універсітэцкія дыпламы і актыўна карыстаюцца інтэрнэтам, «Дэкларацыя Бальфура» з'яўляецца «самым жудасным дакументам мінулага тысячагоддзя»[5].

Цікавыя факты правіць

  • «Дэкларацыя Бальфура» была апублікавана ў тым жа нумары газеты «Таймс», дзе было апублікавана паведамленне пра Кастрычніцкую рэвалюцыю[6].
  • На момант публікацыі «Дэкларацыі Бальфура» яўрэі складалі ў Палесціне каля 10 % насельніцтва.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Folk A. Izrael. Тегге deux fois promise. P., 1954, из статьи Абу Салах Абдеррахман. ИСТОКИ ПАЛЕСТИНСКОЙ ПРОБЛЕМЫ: ДЕКЛАРАЦИЯ БАЛЬФУРА И МАНДАТ ЛИГИ НАЦИЙ НА ПАЛЕСТИНУ, 10.11.2004 Архівавана 18 кастрычніка 2010.
  2. Uri Avnery (Уры Аўнеры). Israel without Zionizm. — Collier Books, 1971. стар.67
  3. артыкул 80, гл. 12 Статуту ААН, Charter of the United Nations
  4. Авива Халамиш. Иерусалим в период Британского мандата. — Тель-Авив: Открытый университет Израиля, 1998. — Т. 10. — С. 142. — (Иерусалим в веках).
  5. Арабо-израильский конфликт, Кто же оккупировал Палестину? Александр Риман, 4.02.2005(недаступная спасылка)
  6. 1.6. ПЕРВАЯ МИРОВАЯ ВОЙНА, ДЕКЛАРАЦИЯ БАЛЬФУРА И ПРОВОЗГЛАШЕНИЕ БРИТАНСКОГО МАНДАТА

Спасылкі правіць