Дэлфцкая ратуша — будынак гарадскога савета ў горадзе Дэлфт, правінцыя Паўднёвая Галандыя, Нідэрланды. Помнік архітэктуры стылю Адраджэння. Размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Рыначнай плошчы Дэлфта, насупраць Новай царквы.

Будынак
Ратуша
Stadhuis van Delft
52°00′41″ пн. ш. 04°21′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Нідэрланды
Горад Дэлфт
Архітэктурны стыль рэнесанс
Архітэктар Хендрык дэ Кейзер
Дата заснавання 1618
Будаўніцтва 16181620 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы будынак ратушы на Рыначнай плошчы Дэлфта быў пабудаваны яшчэ напачатку XIII стагоддзя. Гэта быў масіўны каменны будынак з вежай, якая служыла турмой. У 1536 годзе вежа ўпрыгожылася гадзіннікам з чатырма цыферблатамі. Менавіта тут у 1584 годзе чакаў прысуду Бальтазар Жэрар, забойца прынца Вільгельма Аранскага. Старая ратуша перажыла некалькі буйных гарадскіх пажараў, але ў пажары 1618 года будынак згарэў цалкам, захавалася толькі турэмная вежа.

Будаўніцтва новага будынка ратушы на старым падмураку было даручана архітэктару Хендрыку дэ Кейзеру, які кіраваў будаўніцтвам Новай царквы на процілеглым баку Рыначнай плошчы. Хендрык дэ Кейзер прыбудаваў да сярэднявечнай вежы новы двухпавярховы будынак у стылі Адраджэння з высокімі франтонамі, які спалучае манументальнасць з лёгкасцю. Будынак ратушы быў скончаны да 1620 годзе, якая ўвайшла ў яго сярэднявечная вежа застаецца сёння самай старой захаванай пабудовай Дэлфта.

Будынак дэлфцкай ратушы зведаў мноства змен і рэканструкцый, аднак у сярэдзіне XX стагоддзя яму было вернута першапачатковае рэнесанснае аблічча. Ратуша і цяпер выкарыстоўваецца па прызначэнні, тут праходзяць пасяджэнні гарадскога савета, цырымоніі шлюбу. У будынку ратушы захаваліся партрэты прынцаў Аранскіх-Насау пэндзля галандскага мастака Міхіля ван Мірэвельта. Тут размяшчаецца таксама невялікі музей, які экспануе сярэднявечныя прылады катаванняў.

Спасылкі правіць