Дэпрэ́сія (лац.: depressio прыгнечанасць) — негатыўны настрой чаловека, самота, прыгнечанасць.

Дэпрэсія
Вінцэнт ван Гог, «На парозе вечнасці»
Вінцэнт ван Гог, «На парозе вечнасці»
МКХ-10 F32.32., F33.33.
МКБ-10-КМ F33, F32, F32.9 і F33.9
МКХ-9 296296
МКБ-9-КМ 296.30[1][2], 296.20[1][2], 296.2[1][2] і 296.3[1][2]
OMIM 608516
DiseasesDB 3589
MedlinePlus 003213
eMedicine med/532 
MeSH D003865
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З'яўляецца парушэннем афекта. Пры доўгім часе гэтага стану (звыш чатырох-шасці мес.) дэпрэсія разглядаецца як псіхічнае захвораванне. Дэпрэсія добра паддаецца лекаванню, больш чым у 80 % выпадкаў надыходзіць поўнае выздараўленне, тым не менш, у цяперашні час менавіта дэпрэсія — найбольш распаўсюджанае псіхічнае разладжанне. Як правіла, чалавек, які пакутуе на дэпрэсію, пачынае злоўжываць алкаголем (альбо іншымі рэчывамі, якія ўплываюць на ЦНС), сыходзіць «з галавой» у працу. Некалькі навуковых даследаванняў знайшлі статыстычную карэляцыю паміж дэпрэсіяй і некаторымі сельскагаспадарчымі пэстыцыдамі.[3][4]

Праявы правіць

Хвароба выяўляецца праз сталы сум, раздражненне і прыгнечанасць, зніжэнне цікавасці і задавальнення ад спраў, пасіўнасць і стомленасць пры адсутнасці дзейнасці, хістанні апетыту і вагі, парушэнне  (англ.) сну, немагчымасць засяродзіцца, няздольнасць прымаць рашэнні, пачуццё безнадзейнасці і віны  (англ.), нізкую самаацэнку, думкі пра смерць і самагубства[5].

Пераадоленне правіць

Чыннікамі пераадолення прыгнечанасці прынамсі ўзімку ёсць:

  1. дзённае святло: штодзённыя шпацыры, размяшчэнне ў памяшканні ля вакна, яркае асвятленне 2,5-10 тыс. люкс лямпай поўнага спектру цягам 30 хвілінаў;
  2. рухавасць: штодзённая зарадка на свежым паветры;
  3. ежа: рознакаляровая гародніна і садавіна, тлустая рыба, валоскія арэхі, каляндра, бананы, яйкі, авакада, індычка;
  4. утульнасць: сустрэчы з сябрамі і сваякамі, забавы, падарожжы, знаёмствы, утульныя адценні і пахі[6].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в г Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б в г Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. Amr M. M.; Halim Z. S.; Moussa S. S. Psychiatric disorders among Egyptian pesticide applicators and formulators. — Academic Press, 1997.
  4. Beseler C. L.; Stallones L.; і інш. Depression and pesticide exposures among private pesticide applicators enrolled in the Agricultural Health Study. — 2008.
  5. Валянціна Кудзіна. У гармоніі — з сабой і светам // Звязда : Газета. — 24 лютага 2009. — № 34 (26412). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  6. Як змагацца з зімовай дэпрэсіяй. Інфаграфіка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 10 ліпеня 2012.