Дэрык Мартэл Роўз (англ.: Derrick Martell Rose; нар. 4 кастрычніка 1988, Чыкага, штат Ілінойс) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст, які выступае за каманду Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Дэтройт Пістанс» і нацыянальную зборную ЗША. Гуляе на пазіцыі разыгрывальнага абаронцы. Быў абраны пад першым нумарам на драфце НБА 2008 года. Чэмпіён свету 2010 года. Лепшы пачатковец 2009 года. У сезоне 2010/2011 Роуз быў прызнаны самым каштоўным гульцом, стаўшы ва ўзросце 22 гадоў самым маладым уладальнікам гэтага прыза.

Спартыўныя ўзнагароды
Баскетбол
Чэмпіянат свету
Золата Турцыя 2010

Зноскі

Спасылкі правіць