Д-1 «Дзекабрыст» — савецкая вялікая дызель-электрычная падводная лодка, пабудаваная ў 19271930 гадах, галаўны карабель тыпу Д.

Гісторыя карабля правіць

Першапачаткова падводная лодка звалася «Дзекабрыст», 21 жніўня 1934 была пераназвана ў «Д-1», аднак як ва ўжытку так і ў афіцыйных дакументах звалася як «Д-1» так і «Дзекабрыст». Лодка была закладзена 5 сакавіка 1927 на Балтыйскім заводзе № 189 у Ленінградзе, завадскі № 177, спушчана на ваду 9 лістапада 1928 і 12 лістапада 1930 ўвайшла ў склад Балтыйскага флота.

Улетку 1933, лодка здзейсніла пераход па Беламорска-Балтыйскаму каналу і 5 жніўня увайшла ў склад брыгады падводных лодак Паўночнага флота.

За перыяд Савецка-фінляндскай вайны «Д-1» здзейсніла 3 баявыя паходы, поспехаў не дамаглася.

13 лістапада 1940 падчас выканання навучальнай задачы Д-1 затанула. Прычына згубы невядомая, лодка не знойдзена. Сярод версій згубы — перавышэнне дапушчальнай глыбіні апускання, выбух боезапасу, таксама разглядаецца вонкавае ўздзеянне на трывалы корпус лодкі (або міна, або невядомае судна). Адзначалася недаўкамплектаванне экіпажа падчас апошняга паходу і вялікая колькасць навабранцаў на борце.

Падчас пошукаў знайшлі два верагодных месцы згубы лодкі. Былі неаднаразовыя спробы ўздыму лодкі, але далей лакацыі дна ў меркаваных месцах яе згубы справа не ссунулася.

Спасылкі правіць