Д1 (дызель-цягнік)

<table class="infobox infobox-2c3ca7115e32d00f " style="width: 20em; font-size: 95%; width:300px;" data-name="Д1" >

Асноўныя даныя Гады пабудовы 1964—1988 Краіна пабудовы Венгрыя ВНР Завод МАВАГ Вагонаў пабудавана 2540 Краіна эксплуатацыі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР Шырыня каляіны 1524, 1520 мм У эксплуатацыі з 1964 Тэхнічныя даныя Род службы пасажырскі Канструкцыйная скорасць 120 км/г Максімальная службовая скорасць 126,7 км/г Восевая формула (1—20+2)+2·(2—2)+(2+20—1) Пасажыраўмяшчальнасць 400 чал. Шырыня 4600 мм Вышыня 3120 мм Матэрыял вагона сталь Працоўная маса 274 т Парожняя маса 210 т Нагрузка ад восі на рэйкі 17 тс Тып рухавіка дызельны з турбанаддувам Магутнасць рухавіка 2×730 л.с. Тып перадачы гідрамеханічная Тармазная сістэма рычажная Тып тормазу пнеўматычныя Дыяметр колаў 950 мм

Д1 на Вікісховішчы

Дызель-поезд Д1 (Д1) — серыя дызель-цягнікоў, якая будавалася ў 1964—1988 гадах венгерскім заводам Ганц-МАВАГ (венг.: Ganz–MÁVAG) у Будапешце, для чыгунак СССР. Агулам пабудавана 605 саставаў.

Пачынаючы з 1964 года, дызель-цягнікі эксплуатавалі на Горкаўскай, Данецкай, Маскоўскай, Львоўскай, Адэска-Кішынёўскай, Кастрычніцкай, Прыбалтыйскай, Паўднёва-Усходняй чыгунках для арганізацыі прыгараднага і мясцовага пасажырскага паведамлення на неэлектрыфікаваных і часткова электрыфікаваных участках. У наш час эксплуатуюць на Адэскай, Львоўскай, Данецкай, Малдаўскай і Маскоўскай чыгунках.

Гісторыя правіць

Завод Ганц-МАВАГ быў адным з асноўных пастаўшчыкоў дызель-цягнікоў для чыгунак СССР, поруч з Рыжскім вагонабудаўнічым заводам. Першыя венгерскія дызель-цягнікі паступілі ў Савецкі Саюз пасля Вялікай Айчыннай вайны як рэпарацыі. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў Міністэрствам шляхоў зносін быў намечаны курс на пераход ад паравой цягі да электрычнай і цеплавознай, у сувязі з гэтым у 1960 годзе заводу Ганц-МАВАГ, каб замяніць паравую цягу ў прыгарадным руху на участках, не падлягалых бліжэйшымі гадамі электрыфікацыі, дызельнай маторавагоннай, быў заказаны выпуск трохвагонных дызель-цягнікоў серыі Д[1]. У ходзе эксплуатацыі быў выяўлены іх асноўны недахоп — недастатковая пасажыраўмяшчальнасць. У сувязі з гэтым завод Ганц-МАВАГ у 1963 годзе прыступіў да паралельнага выпуску чатырохвагонных дызель-цягнікоў серыі Д1 (дызель-цягнікі № 201—295 таксама мелі знешні індэкс «Д»). Выпуск дызель-цягнікоў Д1 працягваўся да 1988 года[2].

Зноскі

  1. Раков 1999, с. 296.
  2. Раков 1999, с. 298.

Літаратура правіць