Ева-Марыя Чорнакец

Ева-Марыя Чорнакец (в.-луж.: Jěwa-Marja Čornakec, ням.: Eva-Maria Zschornack, 8 студзеня 1959, Рэкельвіц, ГДР) — лужыцкая дзіцячая пісьменніца, рэдактар і драматург. Піша на верхнялужыцкай, ніжнялужыцкай і нямецкай мовах.

Ева-Марыя Чорнакец
в.-луж.: Jěwa-Marja Čornakec
ням.: Eva-Maria Zschornack
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 студзеня 1959(1959-01-08)[1] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка, пісьменніца
Мова твораў верхнялужыцкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 8 студзеня 1959 года ў вёсцы Рэкельвіц (Ворклецы) паблізу ад горада Баўтцэн. Дзяцінства правяла ў вёсцы Вотраў, дзе скончыла пачатковую школу. Сярэднюю школу скончыла ў вёсцы Панчыцы-Кукаў і ў 1977 годзе — гімназію ў Баўтцэне.

З 1977 года па 1980 год вучылася ў прафесійнай бібліятэчнай школе ў Лейпцыгу, пасля чаго на працягу чатырох гадоў працавала бібліятэкарам у Сербалужыцкім педагагічным вучылішчы ў Баўтцэне. З 1985 года па 1990 год вучылася ў Лейпцыгскім універсітэце на факультэтах сарабістыкі і культуралогіі. У 1990-1991 гадах працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сербалужыцкага народазнаўства ў Баўтцэне.

З 1992 года працуе рэдактарам лужыцкага часопіса «Rozhlad». 4 ліпеня 2011 года атрымала прэмію імя Якуба Чышынскага за дасягненні ў лужыцкай дзіцячай літаратуры і драматургіі[3].

Літаратурная творчасць правіць

Дэбютавала як навелістка, атрымаўшы перамогу ў літаратурным конкурсе «Маладое пяро» ў 1982 годзе. У 1999 годзе выпусціла зборнік апавяданняў і навел «Hołbik čornej nóžce ma» (Чорныя лапкі галубка). У 1994 годзе выдала першую дзіцячую кнігу ў стылі фэнтэзі «Potajnstwo zeleneho kamjenja» (Таямніца зялёнага каменя) і ў 1996 годзе — дзіцячую кнігу «Matej w štwórtej dimensiji» (Мацвей у чацвёртым вымярэнні).

Напісала чатыры дзіцячых мюзікла ў верхнелужыцкай і нямецкай версіях «Myška w mróčelach» (Мішка ў аблоках) у 2001 годзе, « (Выкрадзеная карона) у 2003 годзе, Zakuzłana sroka» (Зачараваная сарака) у 2004 годзе і «Zmiječk Paliwak» (Змяёныш Цмок) у 2010 годзе. У 2009 годзе напісала п'есу «W sćinje swěčki», якая была пастаўленая 21 сакавіка 2009 года на сцэне Нямецка-сербалужыцкага народнага тэатра ў Баўтцэне.

Сачыненні правіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Myto Ćišinskeho. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2013. Праверана 2 верасня 2014.

Літаратура правіць

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 191, ISBN 5-7576-0063-2

Спасылкі правіць