Ева Паўлаўна Левіна-Розенгольц

Ева Паўлаўна Левіна-Розенгольц (29 мая 1898, Віцебск — 18 жніўня, 1975, Масква) — савецкая мастачка і графік. Брала ўдзел у Першай і Другой Усебеларускіх мастацкіх выстаўках.

Ева Паўлаўна Левіна-Розенгольц
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 мая (10 чэрвеня) 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 1975(1975-08-18) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, медычная сястра

Біяграфія правіць

Нарадзілася 29 мая (10 чэрвеня1898 года ў Віцебску.[1] У 1914 годзе скончыла Аляксееўскую гімназію ў Віцебску. Наведвала заняткі ў школе Юдаля Пэна[2].

У час Першай сусветнай вайны — сястра міласэрнасці ў ваенна-палявым шпіталі. У 1917 атрымала дыплом зубнога лекара ў Томскім універсітэце. У 1917—1918 гадах жыла ў Маскве, брала ўрокі малявання і скульптуры ў Сцяпана Эрзі. У 1919 годзе вярнулася ў Віцебск.

У 1920 годзе пераехала ў Маскву. Працягнула мастацкую адукацыю ў студыі Ганны Галубкінай, у тым жа годзе паступіла ў ВХУТЕМАС — у майстэрню Роберта Фалька, якую скончыла у 1925 са званнем мастака і правам загранічнай паездкі. У 1923—1931 гадах была замужам за пісьменнікам Барысам Левіным. У сакавіку 1925 года экспанавала свае работы на выстаўцы таварыства «Маскоўскія жывапісцы». Брала ўдзел у Першай Усебеларускай мастацкай выстаўцы ў Менску (1925) з працамі «Яўрэі» і «Натуршчыца»[3].

У 1926 годзе едзе ў Лондан да брата А. Розенгольца, які выконваў абавязкі паўнамоцнага прадстаўніка ў Вялікабрытаніі; па шляху спыняецца ў Парыжы, наведвае Луўр. Працуе ў прадстаўніцтве; наведвае лонданскія музеі, захапляецца жывапісам Уільяма Цёрнера. У канцы 1926 года вяртаецца ў Маскву.

У 1927 годзе брала ўдзел у Другой Усебеларускай мастацкай выстаўцы з працамі «Эцюд да партрэта», «Старая» і пяццю акварэлямі[4]. У 1927—1928 гадах брала ўдзел у выстаўках таварыства «Рост» і «Аб’яднанні мастакоў-грамадоўцаў» у Маскве. У 1929 годзе паступіла на вышэйшыя педагагічныя курсы пры ВХУТЕИНе. З 1932 года працавала мастаком па роспісы тканін на Дарагамілаўскай фабрыцы, з 1934 года — старшай кансультанткай па афармленні тканін пры Наркамлегпраме. У 1937 годзе былі арыштаваныя два яе браты, звольнена з працы. 1938—1941 годах працуе ў капіравальным цаху Цэнтральнага бюро Маскоўскага саюза мастакоў.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у эвакуацыі ў Чыстапалі. У 1942 годзе вярнулася ў Маскву. Надалей працуе ў капіравальным цаху Цэнтральнага бюро Маскоўскага саюза мастакоў, бярэ ўдзел у выстаўках саюза.

У жніўні 1949 года была арыштавана ў Віцебску, дзе працавала стаматолагам[5], і Асаблівай Нарадай пры МДБ СССР асуджаная на 10 гадоў ссылкі, якую адбывала у Краснаярскім краі. У 1949—1954 гадах працавала на лесапавале, маляркай, санітаркай, медсястрой. У 1954—1956 гадах працавала у Карагандзе мастаком-дэкаратарам Казахскага драматычнага тэатра. У 1956 годзе была рэабілітавана і вярнулася ў Маскву.

1956—1974 гадах стварае цыклы «Дрэвы», «Балоты», «Людзі», «Неба», «Партрэты», «Фрэскі», «Пластычныя кампазіцыі», «Краявіды». Ездзіць у Ленінград, Калугу, Баравіцкі. Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна набывае адзінаццаць яе твораў. Стварае кароткія паэтычныя замалёўкі.

Памерла 18 жніўня 1975 года. Пахавана на Вастракоўскіх могілках.

Сям’я правіць

  • Бацька — Павел (Файвель) Нахімавіч Розенгольц, купец 2-й гільдыі. Маці — Клара (Цыўя) Абрамаўна Фрумсан, мастачка выкладала маляванне ў школе.
  • Брат — Аркадзь Розенгольц, наркам знешняга гандлю СССР. Ева ўзяла на выхаванне яго дзяцей Наталлю і Зою пасля арышту брата ў 1937 годзе.
  • Брат — Герман Павлавіч Розенгольц (1895—1959), прафесар і загадчык кафедрай мікрабіялогіі Молатаўскага медыцынскага інстытута, дырэктарка інстытута мікрабіялогіі і эпідэміялогіі ў Молатаве.
  • Муж — Барыс Міхайлавіч Левін, пісьменнік.
    • Дачка — Алена Барысаўна Левіна (нар. 1929), геолаг, географ, мастацтвавед.[6]
  • Дваюрадная сястра — паэтэса Алена Міхайлаўна Шырман.
  • Дзядзька (са стараны маці) — Нахім Абрамавіч Фрумсан (1873—1949) — быў оперным спеваком (лірыка-драматычны тэнар), салістам Марыінскага тэатра, вядомым па сцэнічным псеўданіме «Мікалай Растоўскі»; іншы дзядзька — Арон Абрамавіч Фрумсан (Югаў, 1886—1954), сацыял-дэмакрат.

Творчасць правіць

З сярэдзіны 1930-х гадоў працавала ў тэхніцы пастэлі. У 1956—1974 гадах займалася выключна станковай графікай, аддавала перавагу тушавым малюнкам кутасом ці пяром, а таксама пастэлі. У 1937 годзе ўдзельнічала ў афармленні Савецкага павільёна на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы. Творчасць мастачкі таксама прадстаўленая ў калекцыі Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, у многіх расійскіх і замежных прыватных зборах.

Зноскі

  1. Розенгольц (Фрумсон) Цивия (Клара) Абрамовна
  2. «Люблю в пристанище я это заходить...» | Журнал «ТРЕТЬЯКОВСКАЯ ГАЛЕРЕЯ». www.tg-m.ru.
  3. Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Менск, 1925.
  4. Каталог 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. Менск, 1927.
  5. [1] Архівавана 9 кастрычніка 2019.
  6. По страницам школьного дневника Лены Левиной (1941 год). urokiistorii.ru.