Егішэ́ Чарэ́нц (арм.: Եղիշե Չարենց, сапраўднае імя — Егішэ Абгаравіч Сагаманян; 13 [25] сакавіка 1897, Карс, Расійская імперыя (цяпер у Турцыі) — 27 лістапада 1937, Ерэван) — армянскі паэт, празаік і перакладчык. Класік армянскай літаратуры.

Егішэ Чарэнц
арм.: Եղիշե Չարենց
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні арм.: Եղիշե Աբգարի Սողոմոնյան
Дата нараджэння 13 (25) сакавіка 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1937(1937-11-27)[1] (40 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
  • невядома
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Жонка Арпенік Чарэнц[d]
Дзеці Арпенік Чарэнц[d] і Anahit[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, празаік, пісьменнік
Жанр верш[d] і narrative poetry[d]
Мова твораў армянская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і дробнага гандляра.

  • 1908 — паступіў у Карскае рэальнае вучылішяа.
  • 1915 — уступіў у адну з армянскіх добраахвотніцкіх груп і дайшоў да наваколля Вана.
  • Восень 1916 — адправіўся ў Маскву і паступіў у Народны ўніверсітэт імя А. Л. Шаняўскагаberu.
  • Люты 1917 — са студэнтамі ўніверсітэта браў удзел у вызваленні палітвязняў з Бутырскай турмыberu.
  • 1918 — уступіў у шэрагі Чырвонай арміі.
  • 1919 — вярнуўся ў Ерэван і некаторы час працаваў настаўнікам.
  • 1920 — браў удзел у майскім паўстанні камуністаў супраць дашнакскага ўрада. З канца года і па май 1921 г. з'яўляўся кіруючы аддзелам мастацтва ў Наркаме асветы.
  • 1925 — кіраўнік новай літаратурнай арганізацыі «Наембер» (Лістапад).
  • Верасень 1936 — узяты НКУС СССР пад хатні арышт і звінавачаны ў контррэвалюцыіbede, нацыяналізме, трацкізме і тэрарызме.

Памёр 27 лістапада 1937 года ў ерэванскай турэмнай лякарні. Месцазнаходжанне магілы паэта дагэтуль дакладна невядомае. Пасмяротна быў рэабілітаваны ў 1950-х гадах.

Асабістае жыццё правіць

Першая жонка Арпенік памерла, не пакінуўшы яму дзяцей. У 1930 годзе пазнаёміўся з Ізабелай Маўсесаўнай Нязавай і жаніўся з ёй у наступным годзе. У 1932 і 1935 у шлюбе нарадзілася дзве дачкі: Арпенік (гэта імя першай яго жонкі) і Анаіт[2].

Творчасць правіць

Аўтар сатырычнага рамана «Краіна Наіры», паэм «Дантава Легенда», «Апантаныя натоўпы».

Апроч вершаў, яго пяру прыналежаць пераклады на армянскую мову твораў А. С. Пушкіна, У. У. Маякоўскага, І. В. Гётэ, Э. Верхарна, У. Уітмена, М. Горкага, а таксама артыкулы пра вялікіх літаратурных дзеячаў і сучаснікаў: А. Туманяна, А. Ісаакяна, В. Тэр’яна, М. Горкага, пра сучасную яму паэзію.

Памяць правіць

  • У 1975 годзе ў Ерэване (праспект Маштоцаberu, 17) быў адкрыты дой-музей Егішэ Чарэнца ў кватэры, якую сям'я Чарэнца атрымала ў 1935 годзе.
  • Яго імем названы горад у Арменіі на р. Раздан — Чарэнцаван (да 1967 года — Лусаван).
  • У Ерэване яму ўсталяваны помнік, яго імем названы вуліца, школа № 67, Дзяржаўны музей літаратуры і мастацтва Арменіі.
  • Школа № 12 ім. Егішэ Чарэнца г. Ванадзор.
  • Партрэт намаляваны на армянскай купюры ў 1000 драм.
  • Партрэт намаляваны на юбілейнай армянскай манеце ў 100 драм 1997 года[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Армянская Советская Энциклопедия, Т. 8, стр. 670—671, Ереван, 1982 (арм.)

Спасылкі правіць