Ежы Юліян Гофман (Хофман, польск.: Jerzy Julian Hoffman; нар. 15 сакавіка 1932, Кракаў) — польскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Ежы Гофман
Jerzy Hoffman
Дата нараджэння 15 сакавіка 1932(1932-03-15)[1] (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Польшча
Дзеці Joanna Hoffman[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1954 - дагэтуль
Узнагароды
IMDb ID 0388956
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 сакавіка 1932 года ў Кракаве ў сям’і ўрачоў. У 1940 годзе васьмігадовым дзіцем разам з бацькамі быў сасланы на пасяленне ў Сібір. У 1945 годзе вярнуўся ў Польшчу. Навучаўся ў Быдгашчы. У 1955 годзе скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі.

Як рэжысёр дэбютаваў у 1955 годзе. Узнагароджаны прызамі польскага Міністэрства культуры. Намінаваўся на прэмію Оскар. Найбольш вядомы дзякуючы экранізацыям раманаў Генрыка Сянкевіча і Тадэвуша Даленгі-Мастовіча.

У 1980 годзе Гофман быў мастацкім кіраўніком творчага аб’яднання «Задыяк». У рамках гэтага аб’яднання ён пачаў працаваць над новай экранізацыяй рамана, на гэты раз выбраўшы «Знахара» Тадэвуша Даленгі-Мастовіча, галоўны герой якога, лекар, пакутуе ад амнезіі. Фільм «Знахар» (1982) набыў вялікую папулярнасць сярод гледачоў.

У чатырох фільмах выконваў ролі (у 3-х з іх гуляў самога сябе), у двух быў апавядальнікам.

Абраная фільмаграфія правіць

 
Зорка Ежы Гофмана на Алеі Зорак у Лодзі.
  • Гангстары і філантропы, 1963 (з Эдвардам Скужэўскім)
  • Закон і кулак, 1964 (з Эдвардам Скужэўскім)
  • Пан Валадыёўскі, 1969 (экранізацыя рамана Генрыка Сянкевіча).
  • Патоп, 1974 (экранізацыя рамана Сянкевіча).
  • Пракажоны, 1976, па рамане Хелены Мнішак
  • Знахар, 1982, (экранізацыя рамана Тадэвуша Даленгі-Мастовіча).
  • Агнём і мячом (Ogniem i mieczem, 1999).
  • Варшаўская бітва 1920 (Bitwa warszawska 1920, 2011).

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Jerzy Hoffman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

Спасылкі правіць