Елаўстон, раней Йелаўстон (англ.: Yellowstone) — вулканічная сістэма, звязаная з гарачай плямай літасферы, змешчанай пад плато Елаўстон (Паўночная Амерыка).

Елаўстонская кальдэра
Паўночнаўсходняя частка Елаўстонскай кальдэры, відаць раку Елаўстан, якая працякае па даліне Хейдэн і край кальдэры ўдалечыні
Паўночнаўсходняя частка Елаўстонскай кальдэры, відаць раку Елаўстан, якая працякае па даліне Хейдэн і край кальдэры ўдалечыні
Краіна
РэгіёнВаёмінг
Горная сістэмаСкалістыя горы 
Перыяд утварэння2,1 млн гадоў[1] 
Апошняе вывяржэнне70 000 гадоў таму (магматычнае) / 1350 да н.э. ± 200 гадоў назад (гідратэрмальнае)[1] 
Вышыня вяршыні3142 м [2] 
Елаўстон (ЗША)
Елаўстон
Елаўстон (Ваёмінг)
Елаўстон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарачая пляма існуе каля 16 млн гадоў, залягае на глыбіні ~3 км, яе магматычны басейн мае плошчу 48×19 км, таўшчыню ~10 км. На паверхні — кальдэра з часоў апошняга вывяржэння (Лава-Крык), памеры 72×48 км, ідэнтыфікаваны 3 заляганні тэфры, якія звязаны з 3 апошнімі вывяржэннямі. Адна з праяваў вулканічнай актыўнасці — моцная геатэрмальная актыўнасць.

Елаўстон з’яўляецца г. зв. «звыш-вулканам», вулканічнай сістэмай, здольнай на вывяржэнні найбольшай магчымай на Зямлі магнітуды VEI 8).

Вядомыя вывяржэнні вулкану Елаўстон правіць

Вядомыя вывяржэнні вулканічнай сістэмы Елаўстон, паводле геалагічных дадзеных, мелі або маглі мець найбольшую тэарэтычна магчымую на Зямлі магнітуду VEI 8. Іх умоўныя назвы паходзяць ад назваў мясцін заляганняў тэфры на тэрыторыі плато Елаўстон.

Лава-Крык правіць

Каля 650 тыс. гадоў таму. Утворана сучасная кальдэра Елаўстон. Аб’ём выкінутай пароды ~280 км³.

Меса-Фолз правіць

Каля 1,3 млн гадоў таму. Аб’ём выкінутай пароды ~1000 км³.

Хаклберы-Рыдж правіць

Каля 2,1 млн гадоў таму. Аб’ём выкінутай пароды ~2500 км³. Пар. вывяржэнне Тамбары (1815), Вывяржэнне Кракатаў 1883 года.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Yellowstone (англ.) на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута (праверана 31 снежня 2008)
  2. Mount Sheridan, Wyoming. Peakbagger.com. Праверана 31 снежня 2008.

Літаратура правіць

  • David Anderson. The Yellowstone Hot Spot // Geography Review, January 2003.
  • The Snake River Plain and the Yellowstone Hot Spot // Volcano World. — у сеціве Архівавана 13 ліпеня 2008..