Елка Энгельмана

від раслін

Елка Энгельмана[1] (Picea engelmannii) — від дрэў роду Елка (Picea) сямейства Хваёвыя (Pinaceae).

Елка Энгельмана

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Picea engelmannii Parry ex Engelm.

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183291
NCBI  3334
EOL  1061646
GRIN  t:28288
IPNI  262646-1
TPL  kew-2563424

Распаўсюджанне і экалогія правіць

У прыродзе арэал віду ахоплівае лясны пояс Скалістых гор Паўночнай Амерыкі. Расце на вышыні 1500—3500 м, аж да верхняй мяжы лесу, часцей па ценявых схілах гор і ў далінах.

Утварае абшарныя чыстыя і змешаныя лясы з піхтамі аднаколернай (Abies concolor), Abies amabilis, Abies procera, псеўдатсугай Мензіса (Pseudotsuga menziesii), Larix occidentalis, Tsuga heterophylla, хвоямі Pinus contorta и Pinus monticola — у ніжнім поясе; у верхнім поясе — з Abies lasiocarpa, Tsuga mertensiana, Larix lyallii, хвоямі Pinus albicaulis, Pinus flexilis, Pinus aristata і Chamaecyparis nootkatensis.

У Еўропе як дэкаратыўная культывуецца з 1863 года. У Расіі з канца XIX стагоддзя, малараспаўсюджаная.

Жыве да 300—400 (600) гадоў.

Батанічнае апісанне правіць

Прадстаўнікі віду — дрэвы вышынёй 30-50 м, пры дыяметры ствала 90 см. Крона густая, конусападобная, нярэдка несіметрычная, са злёгку ніцымі галінамі. Кара парэпаная, лускаватая, чырванавата-карычневая, тонкая. Маладыя парасткі жаўтлява-карычневыя, з іржавым апушэннем.

Пупышкі конусападобныя. Ігліца даўжынёй 15-20 (да 25) мм, шырынёй 1,5—2 мм, чатырохгранная, вострая, з двума—чатырма вусцяйковымі лініямі на кожным баку, шыза-зялёная да шызай, старая больш зялёная. На радзіме ігліца трымаецца 10-15 гадоў, у Санкт-Пецярбургу 5-7 гадоў.

Шышкі яйкападобна-цыліндрычныя, даўжынёй 4-7 см, дыяметрам 2,5 см, да паспявання бардовыя, спелыя — светла-карычневыя, з тонкімі, гнуткімі, друзла размешчанымі па краі, зубчастымі лускамі. Спеюць у жніўні—верасні, ападаюць вясной наступнага года. Насенне даўжынёй каля 3 мм, бурае, з крылом даўжынёй каля 12 мм. У 1 кг 160—350 тысяч насенін; сярэдняя вага 1000 штук — 3 г.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Ель Энгельмана: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)