Ельня (руск.: Ельня) — горад (з 1776 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ельнінскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 10,05 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1150 годзе. Мае статус Горада воінскай славы.

Горад
Ельня
руск.: Ельня
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1150
Першая згадка
Горад з
Плошча
15 км²
Вышыня цэнтра
230 м
Насельніцтва
9 910[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
48146
Паштовыя індэксы
216330
Аўтамабільны код
67
Ельня на карце Расіі ±
Ельня (горад) (Расія)
Ельня (горад)
Ельня (горад) (Смаленская вобласць)
Ельня (горад)

Горад размешчаны на правым беразе ракі Дзясна (басейн Дняпра), за 82 км на паўднёвы ўсход ад Смаленска. Лёгкая і харчовая прамысловасць, цагельня.

Гісторыя правіць

Ельня ўзнікла ў сярэдзіне XII ст. на ўзгорку як крэпасць на смаленска-чарнігаўскім паграніччы пры ўпадзенні р. Іма (сучасн. Мой­ка) ў р. Дзясна. Упершыню згадваецца ў гра­маце 1210-17 гг. як валасны цэнтр дзяснянскіх крывічоў у Смаленскім княстве.

1 студзеня 1919 года пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Ельня ўключалася ў склад Беларускай ССР, дзе мела стаць цэнтрам павета («падраёна»)[2], аднак 16 студзеня горад разам з іншымі тэрыторыямі Смаленскай губерні быў перададзены ў склад РСФСР.

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.

Спасылкі правіць