Елізавета Фёдараўна

Святая прападобнамучаніца Елісавета Фёдараўна Раманава, Вялікая княгіня Елізавета Фёдараўна (Елізавета Аляксандра Луіза Аліса; у сям’і яе звалі Эла; афіцыйна ў Расіі — Елісавета Феадораўна), (1 лістапада 1864, Дармштат — 18 ліпеня 1918), прынцэса Гесэн-Дармштадская; святая, прылічана да ліку святых Рускай Праваслаўнай Царквой у 1992 годзе.

Елізавета Фёдараўна
Нараджэнне 1 лістапада 1864(1864-11-01)[1][2][…]
Смерць 18 ліпеня 1918(1918-07-18) (53 гады) ці 1918[3]
Месца пахавання
  • Царква Святой Марыі Магдаліны[d]
Род Гесэнскі дом[d]
Бацька Людвіг IV[d][4]
Маці Аліса[d][4]
Муж Сяргей Аляксандравіч[d][1][2][…]
Дзеці Марыя Паўлаўна[d] і Дзмітрый Паўлавіч[d]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць манахіня, арыстакратка
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Royal Order of Victoria and Albert ордэн Святой Кацярыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяцінства правіць

Нарадзілася Эла (так яе звалі да прыняцця Праваслаўя) у сям’і герцага Гесэн-Дармштацкага Людвіга IV і прынцэсы Алісы, дачкі англійскай каралевы Вікторыі. Яе сястрой была Алікс — будучая Імператрыца Расійскай Імперыі. Эла паехала ў Расію, дзе прыняла Праваслаўе праз мірапамазанне і выйшла замуж за Вялікага Князя Сяргея Аляксандравіча.

Дабрачынная дзейнасць правіць

Сяргей Аляксандравіч, які з’яўляўся губернатарам Масквы, быў забіты тэрарыстам Каляевым, які кінуў бомбу ў экіпаж, у якім ехаў ён са сваёю жонкай Вялікай Княгіняю Елісаветаю. Яна потым сустрэлася з Каляевым у турме і прабачыла яго. Пасля гэтага жудаснага здарэння яна вырашыла пайсці ў манастыр і стварыла ў Маскве Марфа-Марыінскі манастыр міласэрнасці[1]. Гэтая абшчына займалася дзейснай дапамогай беспрытульным, бедным. Вялікая Княгіня абыходзіла начлежныя дамы і збірала там дзяцей, што засталіся без дагляду бацькоў. Пры манастыры дзейнічалі шпіталь, аптэка, прытулак для дзяўчынак-сірот, нядзельная школа, бібліятэка, бясплатная сталовая для бедных, два храмы — Пакроўскі і бальнічны ў гонар святых сясцёр Марфы і Марыі. Манастыр меў супольны ўстаў, г. зн., уся маёмасць належала абшчыне. Духоўнае кіраванне сёстрамі манастыра ажыццяўляў пратаіерэй Мітрафан Серабранскі (цяпер кананізаваны Праваслаўнай Царквой у якасці свяшчэннамучаніка). Сёстры манастыра прымалі актыўны ўдзел у дапамозе параненым падчас Першай сусветнай вайны.

Пакутніцтва правіць

У красавіку 1918 года, на трэці дзень Вялікоднага тыдня, святую Елісавету арыштавалі і вывезлі з Масквы разам з іншымі членамі імператарскай сям’і.

У ліпені таго ж года іх, яшчэ жывымі, кінулі ў пакінутую шахту, а пасля кінулі туды некалькі гранат. Кажуць, што з шахты было чуваць, як святая Елісавета і іншыя спявалі Херувімскую.

Пазней мошчы святой былі вывезены праз Кітай і Аўстралію ў Іерусалім і пакладзены ў храме Св. Марыі Магдаліны.

Праслаўленне і ўшанаванне правіць

Ушанаванне святой Елісаветы пачалося ў Рускай Праваслаўнай Царкве Замежжа амаль адразу. Пазней, у 1999 годзе, яна была кананізавана Рускай Праваслаўнай Царквой. Пачалі будавацца храмы ў гонар Святой Елісаветы, у тым ліку на Беларусі [2].

Зноскі